Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Роварапілігрымкай у Тракелі праславілі Бога і Панну Марыю

Роварапілігрымкай у Тракелі праславілі Бога і Панну Марыю

24 жніўня 2023, 08:34 Грамадства 37
Роварапілігрымкай у Тракелі праславілі Бога і Панну Марыю

 У Тракелі імкнуцца людзі самага рознага ўзросту і заняткаў – іх аб’ядноўвае імкненне чэрпаць сілы з жыватворных крыніц духоўнасці. Вось і 13 жніўня распачала свой шлях да Маці Божай Каралевы нашых сем’яў роварапілігрымка з Ліды, Воранава, Радуні.

Цікава, што самаму старэйшаму роварапілігрыму было 76 год, а самаму малодшаму – усяго адзін год. Нехта прыбыў да Маці Божай з падзякай, нехта з просьбай, нехта ўзяў не асабістую, але агульнаграмадскую інтэнцыю. Для некага роварапілігрымка стала спосабам абвяшчэння Евангелля.

У санктуарыі роварапілігрымаў прывітаў кусташ ксёндз-канонік Юры Бяганскі, які ўзначаліў святую Імшу, агарнуў малітвамі ўсіх, хто прыбывае ў гэтае святое месца.

Роварапілігрымы атрымалі сапраўдную асалоду ад знаходжання на тракельскай зямлі. Духоўныя мерапрыемствы гарманічна спалучыліся з выключнай навакольнай прыгажосцю, створанай прыродай і прымножанай чалавечымі рукамі. Багатыя кветнікі і зялёныя лугавінкі, дзівосныя расліны і дэкаратыўныя кампазіцыі, вадаёмы з рознакаляровымі німфеямі і ўтульныя альтанкі – усё тут дыхае любоўю і дасканаласцю. Гэта месца быццам выпра-меньвае дзіўную прыцягальнасць і сцвярждае: чалавек закліканы на гэту зямлю, каб ствараць!..

 Завяршэннем падзеі стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў.

Гэта быў цудоўны дзень, праведзены з малітвай і ў сяброўскай атмасферы. Роварапілігрымка дапамагла адпачыць сэрцам і паказала напрамак, у якім рухацца далей.

– Шчаслівай жыццёвай дарогі вам, Божай дапамогі, спадарожнага ветру ў падарожжах і поўнага ўзаемаразу-мення! – пажадаў кусташ санктуарыя ксёндз-канонік Юры Бяганскі ўсім роварапілігрымам.

Вольга Яхантава.

https://lidanews.by/news/dosug/30450news.html.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас