Home
Грамадства

“Мама Марыя, навучы нас любіць”.

“Мама Марыя, навучы нас любіць”.

Урачыстасць Валадаркі азёраў распачалася з прыходу пілігрымаў і канфірмацыі

18 жніўня ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе распачаліся традыцыыйныя адпустовыя ўрачыстасці.

У другой палове дня на Браслаўскі фэст, тэмай якога сёлета сталі словы: “Марыя Ахоўніца згоды і супакою”, прыбылі дзве пешыя пілігрымкі: з Глыбокага і Удзела. Пілігрымаў вітаў на парозе браслаўскай святыні шчырай айцоўскай усмешкай і асвячонай вадой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

У трохдзённай пілігрымцы Глыбокае – Браслаў узялі ўдзел каля сотні асобаў. Яны прайшлі больш за 90 кіламетраў пад кіраўніцтвам пробашча глыбоцкай парафіі ксяндза Мікалая Ціхановіча.

Экстрэмальную пакаянную пілігрымку з Удзела арганізавалі айцы францішкане. Група з дзесяці чалавек, несучы з сабою намёты і крыжы, прайшла за тры дні амаль 100 кіламетраў пад духоўным кіраўніцтвам айца Віктара Мялешкі OFMConv.

А кульмінацыяй фэсту стала святая Імша 19 жніўня пад адкрытым небам на алтары-караблі непасрэдна каля браслаўскага санктуарыя.

У яе цэлебрацыі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, узялі ўдзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе і кусташ санкутарыя ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS, а таксама шматлікія святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі.

Тэкст: Аляксандра Шпілеўская.

Фота: Віктар Ведзень.

Catholic.by.

Previous article Галоўны каравай-фэст краіны
Next article Роварапілігрымкай у Тракелі праславілі Бога і Панну Марыю

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315