Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гімн Нясвіжу

Гімн Нясвіжу

24 жніўня 2023, 06:54 літаратура 46
Гімн Нясвіжу

У Нясвіжы адсвяткавалі 800-годдзе горада.Каля помніка Сымону Буднаму ўручылі дыпломы і падаруні пераможцам Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Табе я, Нясвіж,прысвячаю…” Кожны з нас атрымаў і кнігу з творамі канкурсантаў. Гучала і песня на мае словы, музыку напісаў Канстанцін Цыбульскі, які і выканаў яе падчас свята, дзякуй яму за гэта. (Мы на фота разам).

 

ГІМН  НЯСВІЖУ

 

Колькі хмараў сплыло, колькі часу прайшло,

Знічкі сыпаліся з небасхілу.

Гэта месца чатыры стагоддзі было

Самавітым гняздом Радзівілаў.

Тут і зараз прыгожыя людзі жывуць

І сцяжынкі бягуць праз узгоркі…

Над палацам удалеч аблокі плывуць

І глядзяцца ў возера зоркі.

Старажытны Нясвіж,старажытны Нясвіж,

Горад сталасці і маладосці,

Ты прыцягваеш, нібы маленькі Парыж,

І заўсёды чакаеш у госці!

На валах і ў равах зелянее мурог,

У скляпеннях губляецца слова,

Тут раней паляўнічы заходзіўся рог

І збіралася панства на ловы.

Тут між жыта валошкі цвілі ў палях,

Стрыглі коні вушамі ў тумане,

І з варагаў у грэкі наладжваўся шлях

Між Ушою і звонкаю Ланню.

Тут ніхто талент свой ад людзей не хаваў,

Хоць у гонары ведалі меру:

Будны кніжкі ў Нясвіжы калісь друкаваў,

Тут вучылі на флот афіцэраў.

Адпяваў і хрысціў сваю паству святар –

Усё было. Нават вока за вока.

І нясвіжскія воі мангола-татар

Білі дзесьці на Калцы далёкай.

…Звон ад фарнага льецца ўдалеч і ўвысь,

Чысты і сакавіты той голас…

Час няўмольны. Паверыш хіба, што калісь

Тут вучыліся Чорны і Колас?

…Не выходзяць вайскоўы тут болей на плац,

Болей стала гатэляў і крамаў.

Сцерагуць цішыню Радзівілаў палац

І шыкоўная Слуцкая брама.

…Поўдзень ліпеньскі. У вулках і засень, і ціш,

Як цудоўна па іх сёння крочыць!

Ах, Нясвіж, беларускі маленькі Парыж,

Што табе новы час напрарочыць!?

Аляксей Белы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас