Home
Навука

Па выніках уступнага экзамену ў Міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю ў Гародні залічаны новыя семінары

Па выніках уступнага экзамену ў Міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю ў Гародні залічаны новыя семінары

10 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні адбыўся ўступны экзамен для кандыдатаў на першы год навучання.

Падчас экзамену кандыдаты павінны былі прадставіць веды па Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, а таксама адносна жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла. Акрамя таго, кожны кандыдат павінен быў растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе:

– біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі;

– біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гарадзенскай дыяцэзіі;

– ксёндз канонік Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гародні;

– ксёндз Павел Скуба, куратар першага курса;

– ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні.

Экзаменацыйная камісія пасля нарады паведаміла, што новымі студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні сталі наступныя кандыдаты:

– Далгалёў Яўгеній – Віцебская дыяцэзія (парафія Святой Тройцы, Глыбокае);

– Масалыка Кірыл – Гарадзенская дыяцэзія (парафія святога Міхала Арханёла, Наваградак);

– Мяцеліца Віктар – Віцебская дыяцэзія (парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, Наваполацк);

– Шульгоўскі Міхаіл – Віцебская дыяцэзія (парафія Нараджэння Маці Божай, Браслаў).

Такім чынам, у новым навучальным годзе падрыхтоўку да святарства ў духоўнай семінарыі распачнуць чатыры кандыдаты з дзвюх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

Новы навучальны год у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі распачнецца 1 верасня.

Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

 кс. Ян Раманоўскі.

 Catholic.by.

Previous article У Крывічах адзначылі 225-годдзе з часу з'яўлення ў мясцовай святыні цудадзейнай фігуры Езуса Журботнага
Next article Катэхетычны каледж у Баранавічах адчыніць свае дзверы ўсім ахвотным бліжэй пазнаёміцца з навучальнай установай

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016