Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
26 яго песень выконвалі легендарныя “Песняры”

26 яго песень выконвалі легендарныя “Песняры”

9 жніўня 2023, 23:02 Культура 53
26 яго песень выконвалі легендарныя “Песняры”

6 жніўня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Ігара Лучанка (1938-2018) – народнага артыста Беларусі, прафесара, акадэміка, доктара навук, уладальніка многіх прэстыжных званняў, прэмій і ўзнагарод, кампазітара-легенды, якога па праву лічаць гонарам беларускай нацыі, а яго творчасць – нацыянальнай спадчынай.

Ігар Лучанок нарадзіўся ў Менску. Скончыў тры кансерваторыі – менскую, ленінградскую і маскоўскую. Вучыўся ў вялікіх Анатоля Багатырова і Ціхана Хрэннікава. Паступаючы ў аспірантуру, на выдатна вытрымаў экзамен перад самім Дзмітрыем Шастаковічам, які славіўся сваёй строгасцю. Ігар Лучанок – аўтар шэрагу выдатных акадэмічных твораў, а разам з тым быў цудоўным меладыстам, песеннікам. Знакамітыя “Спадчына” і “Мой родны кут”, напісаныя ім на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа, сталі, па сутнасці, нацыянальнымі гімнамі. 26 яго песень упрыгожылі рэпертуар легендарных “Песняроў”. Яго творы выконвалі Сафія Ратару, Валянціна Талкунова, Эдуард Хіль, Віктар Вуячыч і многія іншыя артысты эстрады. Фрагмент яго мелодыі “Песні пра Менск” на словы народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі кожную гадзіну адбіваюць куранты на сталічнай Ратушы. “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Алеся”, “Вераніка”, “Зачарованая мая”, “Письмо из 45-го”, “Я хаджу закаханы”, “Весенней ночью думай обо мне”, “Трэба дома бываць часцей”… У творчым багажы Ігара Лучанка былі і засталіся нам у спадчыну больш за 400 песень. Многія з іх сталі класікай жанру, яны вядомыя, папулярныя і любімыя сёння і застануцца на доўгія гады. Некаторыя настолькі, што лічацца народнымі, як “Полька беларуская” або “Майскі вальс”.

Паводле СМІ.

На фота: Ігар Лучанок, Уладзімір Мулявін і Ігар Лучанок, Ігар Лучанок і Анатоль Кашапараў, песні кампазітара 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Усё гатова да сустрэчы Новага года!
Грамадства

Усё гатова да сустрэчы Новага года!

18 снежня 2025, 11:2714
Далучайцеся да нас