Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Мілы край мой смаргонскі…”

“Мілы край мой смаргонскі…”

25 ліпеня 2023, 21:39 літаратура 140
“Мілы край мой смаргонскі…”

23 ліпеня споўнілася б 80 гадоў Артуру Цяжкаму (1943-1984) – таленавітаму пісьменніку, нараджэнцу Смаргоншчыны.

Бываюць пісьменніцкія лёсы простыя, як быццам нецікавыя. Жыве чалавек, як усе. Друкуецца. Асабліва не здзіўляе знаёмых, чытачоў. Але шлях яго абрываецца. І тады мы спяшаемся вярнуцца ў яго свет і доўга-доўга на самоце прыглядаемся і прыслухоўваемся, каб пераканацца ў нечым вельмі важным. Такім быў паэт і празаік Артур Цяжкі, які нарадзіўся 23 ліпеня 1943 года на хутары каля вёскі Лылойці Смаргонскага раёна. Скончыў Свірскую сярэднюю школу. Нейкі час працаваў трактарыстам у калгасе, але літаратура клікала юнака. Неўзабаве ён становіцца карэспандэнтам раённай газеты “Светлы шлях”. Пасля была служба ў войску, а ў 1966 годзе зноў вяртанне ў Смаргонь. Пазней Артур Цяжкі працаваў ў “Чырвонай змене”, у берасцейскай газеце “Заря”, паркетчыкам на будоўлі, у газетах “Астравецкая праўда”, “Голас Радзімы”, “Знамя юности”. У 1974 годзе Артур Цяжкі скончыў завочнае аддзяленне журналістыкі БДУ. У красавіку 1981 года ён ажаніўся з цудоўнай дзяўчынай Ліляй і разам з жонкай пераехаў жыць у Гародню. Там ён працаваў метадыстам у Цэнтры народнай творчасці. Памёр Артур Цяжкі 7 красавіка 1984 года ад сардэчнага прыступу ноччу ў сваім пакоі ў Гародні, а пахаваны каля касцёла Маці Божай Добрай Рады ў вёсцы Нястанішкі на Смаргоншчыне, побач з бацькам Юзафам.

Свой першы верш у 1957 годзе Артур Цяжкі надрукаваў у раённай газеце. Потым пісаў пра родны край, пра любоў да бацькоўскай зямлі:

Смаргоншчына-маці,

Дзе высокія сосны бароў,

Дзе ляжаць дываны-сенажаці

І бясконцае мора палёў…

З 1966 года ён пачаў выступаць у друку са сваімі апавяданнямі і ў выніку пакінуў кнігі прозы “Сустрэча пасля вясны” (1980), “Пара блакітных дажджоў” (1982). Пасля смерці пісьменніка выйшаў зборнік “Дзе мой дом?..” (1986). У перакладзе на рускую мову выдадзена кніга “Смятение” (1990). Артур Цяжкі любіў сваю Радзіму. Менавіта мілым яго сэрцу вобразам Бацькаўшчыны прысвячаў ён свае творы. Пра што б ён ні пісаў – пра родную вёску ці пра маці, пра сяброў ці аднавяскоўцаў, пра прыроду ці гарадское жыццё, – заўсёды жыла і жыве ў творах вобраз яго Бацькаўшчыны.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4515
Далучайцеся да нас