Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Была актывісткай ТБШ у Заходняй Беларусі

Была актывісткай ТБШ у Заходняй Беларусі

25 ліпеня 2023, 20:48 Грамадства 39
Была актывісткай ТБШ у Заходняй Беларусі

У ліпені спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Алены Лябецкай (1903-1982) – актыўнай дзяячкі вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, актывісткі Таварыства беларускай школы, вязня савецкіх лагераў.

Алена Лябецкая нарадзілася на хутары Лягуцева Слонімскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён). У 1910 годзе сям’я яе пераехала ў Гародню, дзе дзяўчынка паступіла ў падрыхтоўчы клас жаночай гімназіі. Перад пачаткам Першай сусветнай вайны іх сям’ю выгналі ў Калугу. Там дзяўчына вучылася ў жаночай гімназіі. А калі вярнуліся ў 1920 годзе на Бацькаўшчыну – актыўна ўключылася ў грамадска-вызвольны і культурны рух у Заходняй Беларусі. Яна актыўна стварала гурткі ТБШ, была арганізатарам і ўдзельнікам беларускіх спектакляў, канцэртаў на Слонімшчыне, Дзятлаўшчыне і Зэльвеншчыне. З лістапада 1927 года Алена Лябецкая стала працаваць сакратаром Слонімскай акруговай управы ТБШ. Потым яе, як актыўную дзеячку ТБШ, забіраюць у Вільню, дзе Алена працуе ў Галоўнай управе ТБШ, загадвае беларускай бібліятэкай-чытальняй. Алена Лябецкая, калі польскія паліцыянты стукалі ў дзверы Слонімскай акруговай управы ТБШ у 1928 годзе, не разгубілася. Яна паспела праглынуць некалькі папер з тэкстам лістоўкі. Калі ў пакой ТБШ уварваліся паліцыянты і пачалі вобыск, яны ўжо нічога крымінальнага знайсці не змаглі. У лютым 1930 года Алену Лябецкую арыштоўваюць польскія ўлады і асуджаюць на 6 гадоў турмы. Але ў выніку абмену палітвязнямі яна разам з мужам трапляе ў Менск… 

Спачатку ў БССР жыццё наладжвалася някепска. Муж Павел Крынчык працаваў, а Алена вучылася на геолага-геаграфічным факультэце БДУ, працавала інструктарам у ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі. Але аднойчы іх сям’ю наведалі супрацоўнікі НКУС. Спачатку 26 лістапада 1935 года арыштавалі мужа і прыгава-рылі да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў за “сувязь з разведкай буржуазнай Польшчы”. А потым восеню 1937 года арыштавалі і Алену. Павел Крынчык быў этапаваны ў адзін з Калымскіх лагераў. А Алена Лябецкая была выслана ў адзін з лагераў Усходняй Сібіры. На Радзіму Алена Лябецкая вярнулася ў 1947 годзе, а Павел Крынчык – у 1956 годзе. Яны жылі ў Слоніме, дзе і памерлі. Пасля сябе Павел Крынчык і Алена Лябецкая пакінулі невялікія ўспаміны пра барацьбу і дзейнасць у 1920-1930-х гадах у Заходняй Беларусі. Гэтыя ўспаміны друкаваліся ў кнігах “У суровыя гады падполля” (Мн., 1958), “Годы испытаний и мужества” (Мн., 1973), “Вильнюсское подполье” (Вільнюс, 1966). Неяк, перад выступленнем у адной са школ, Алена Лябецкая сказала, што “мы ніколі не ішлі на гатовае, мы ўсё аддавалі справе роднай Беларусі, бо ў нас іншых шляхоў не было”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас