Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Алесю Бельскаму – 60

Алесю Бельскаму – 60

25 ліпеня 2023, 22:05 літаратура 142
Алесю Бельскаму – 60

23 ліпеня споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння беларусага пісьменніка, краязнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара Алеся Бельскага.

Алесь Бельскі родам з мястэчка Цімкавічы Капыльскага раёна. Скончыў Белдзяржуніверсітэт, дзе і працуе. Яго даследчыцкія працы запатрабаваны чытачамі розных узростаў. З цікавасцю сустракаюць іх сёння і выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, тым больш, што яны закранаюць важныя праблемы: “Жывая мова краявідаў. Пейзаж у беларускай паэзіі”, “Пакуль баліць душа”, “Сучасная беларуская літаратура. Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцей (1980-1990-я гг.)”, “Свет ад травы да зор. Беларуская паэзія. Сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу”, “Краса і смутак”, “Сучасная літаратура Беларусі”. А трохтомнік “Скрыжалі памяці”, складзены Алесем Бельскім, – гэта ў нечым і грамадзянскі подзвіг. Ніхто не склаў такое вычарпальнае выданне, дзе настолькі грунтоўна прадстаўлена творчасць пісьменнікаў, якія загінулі ў Другую сусветную вайну. Шмат зроблена і Бельскім-краязнаўцам, радзімазнаўцам. Найвышэйшае яго дасягненне ў гэтай галіне – кнігі “Тут іх карані і выток”, “Тут наша радзіма”, “Тут жыцця пачатак”. Атрымалася свайго роду гістарычна-краязнаўчая трылогія пра вядомых у Беларусі і свеце людзей з Капыльшчыны. Алесь Бельскі напісаў і выдаў некалькі зборнікаў прозы пад псеўданімам Алесь Ветах. Ён з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.

Шчыра віншуем Алеся Іванавіча з юбілеем. Жадаем яму здароўя, дабра, шчасця і новых творчых адкрыццяў і кніг.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас