Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускія 400-бальнікі

Беларускія 400-бальнікі

18 ліпеня 2023, 22:54 Навука 79
Беларускія 400-бальнікі

Летась многія СМІ пісалі пра Настассю Більдзь з Ліды, якая стала сапраўднай зоркай уступнай кампаніі. Дзяўчына з адзнакай скончыла сярэднюю школу і адзіная ў Беларусі здала кожнае ЦТ на максімальна магчымы бал.

Сёлета колькасць 400-бальнікаў значна большая.

І зноў першая інфармацыя з Ліды. 

Яшчэ адна абітурыентка набрала 400 балаў з 400 магчымых. Пра поспех паведамілі ў Кіраванні адукацыі Лідскага райвыканкама.

Паліна Дычак скончыла сярэднюю школу №16 з залатым медалём. Сярэдні бал атэстата выпускніцы – 10,0. Паліна – уладальнік двух стобальных сертыфікатаў цэнтралізаваных іспытаў па рускай мове і хіміі. На цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі таксама атрымала найвышэйшы бал. Такім чынам, 400 балаў з 400 магчымых.

Гэтым летам дзяўчына плануе паступіць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Спынілася на лячэбным факультэце.

400 балаў набрала Вольга Друшчыц са Старасельскай сярэдняй школы Жабінкаўскага раёна.

Да ўступнай кампаніі дзяўчына падышла з абсалютным вынікам у 400 балаў. Сярэдні бал атэстата выпускніцы – 10,0, як піша “Адукацыя Жабінкаўшчыны”.

Вольга – уладальніца двух 100-бальных сертыфікатаў цэнтралізаваных экзаменаў па беларускай мове і гісторыі Беларусі.

На цэнтралізаваным тэставанні па грамадазнаўстве таксама атрымала найвышэйшы бал!

Вольга рэгулярна з 5-га класа ўдзельнічала ў розных алімпіядах, таксама піша вершы і друкуецца.

Выпускніца Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Мілена Васько набрала максімальныя 400 балаў падчас прыёмнай кампаніі гэтага года, як паведамляе Мінадукацыі.

Дзяўчына атрымала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і хіміі, а таксама 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі.

Сярэдні бал атэстата Мілены Васько таксама максімальна высокі – 10,0.

Выпускніца клімавіцкай сярэдняй школы № 1 Аліна Хартнік у гэтую ўступную кампанію набрала 400 балаў. Прычым на рэпетыцыйным ЦТ яе бал быў 58.

Аліна атрымала па 100 балаў на цэнтралізаваным экзамене па англійскай і рускай мовах, а таксама паказала найвышэйшы вынік ЦТ па грамадазнаўстве. З улікам атэстата ў яе абітурыенцкай скарбонцы запаветныя 400 балаў, паведамляе Міністэрства адукацыі са спасылкай на “Сельскую газету”.

Марк Мацкевіч з Наваполацка набраў максімальныя 400 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні -, пішуць “Витебские вести”.

Марк скончыў 12-ю наваполацкую школу. Ён набраў максімальныя балы на ЦТ па рускай мове і матэматыцы. Таксама ў яго найвышэйшы бал у атэстаце і аўтаматычныя 100 балаў па фізіцы, бо ён мае па гэтым прадмеце дыплом рэспубліканскай алімпіяды.

Марк захапляецца праграмаваннем, з’яўляецца выпускніком дзвюх змен Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, а паступаць плануе на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі ў БДУ.

Вучань Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны Дзяніс Кагукін сёлета атрымаў па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па беларускай мове і матэматыцы. Яшчэ 100 балаў яму належыць як пераможцу заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы пры паступленні на профільную спецыяльнасць, плюс такі ж сярэдні бал атэстата, памножаны на дзесяць.

У каментары для “Настаўніцкай газеты” Дзяніс расказаў, што ён далей збіраецца рабіць пры такіх бліскучых выніках:

“Папраўдзе, яшчэ дакладна не вызначыўся. Пераходзячы ў старэйшыя класы, я цвёрда вырашыў, што вучыцца далей буду ў Беларусі. А вось з выбарам універсітэта складана, у кожным ёсць свае перавагі”.

Выпускніца гімназіі №1 Ліды Ангеліна Лашко атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па гісторыі Беларусі. Акрамя таго, у абітурыенткі 100 балаў па выніках цэнтралізаваных іспытаў па грамадазнаўстве і рускай мове. Сярэдні бал атэс-тата – 10. Ангеліна – таксама перамож-ца ўніверсітэцкай алімпіяды ГрДУ імя Я. Купалы па гісторыі Беларусі і рускай мове і літаратуры.

У планах дзяўчыны – паступленне на факультэт журналістыкі БДУ.

Максімальны вынік уступнай кампаніі 2023 года і ў выпускніцы гімназіі №1 Ліды Ксеніі Сабаткоўскай. Ксенія скончыла гімназію з залатым медалём, сярэдні бал атэстата – 10,0. Па выніках цэнтралізаваных іспытаў у абітурыенткі 100 балаў па грамадазнаўстве і рускай мове. Яшчэ 100 балаў Ксенія атрымала, заваяваўшы дыплом 1 ступені (абсалютны) на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па ангельскай мове. Сваю будучую прафесію Ксенія плануе звязаць з замежнымі мовамі і стаць студэнткай Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

У сваю чаргу, выпускнік гімназіі горада Ганцавічы Раман Кандраценя меў атэстат з 10 баламі, на 100 балаў здаў цэнтралізаваныя экзамены па рускай мове і матэматыцы, а яшчэ “сотку” атрымаў па выніках цэнтралізаванага тэставання па фізіцы.

Падчас падачы інфармацыі пра 400-бальнікаў былі заўвагі, што выдатнікі выбіралі толькі рускую мову, але гэта не так. Вольга Друшчыц і Дзяніс Кагукін атрымалі 100 балаў па беларускай мове. 2 з 9 – 22%, што прыблізна адпавядае працэнту беларускую мову здаваўшых.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці
Грамадства

Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці

17 мая 2022, 20:4215
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Далучайцеся да нас