Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
110 гадоў Беларускаму выдавецкаму таварыству

110 гадоў Беларускаму выдавецкаму таварыству

18 ліпеня 2023, 22:39 літаратура 82
110 гадоў Беларускаму выдавецкаму таварыству

14 ліпеня 1913 года ў Вільні было заснавана Беларускае выдавецкае таварыства. Яно існавала ў Вільні ў 1913-1915 і 1919-1930 гадах, выдавала і распаўсюджвала творы беларускай літаратуры.

Выдавецтва  знаходзілася пад ідэйным уплывам Беларускай сацыялістычнай грамады. Галоўную мэту сваёй дзейнасці бачыла ў духоўным адраджэнні беларускага народа. У 1913-1914 гадах сакратаром выдавецтва працаваў Янка Купала. Старшынём яго стаў Вацлаў Іваноўскі, які прадставіў суполцы памяшканне і грашовыя сродкі, значныя субсідыі таварыству выдзяляла княгіня Магдалена Радзівіл. На першым этапе існавання таварыства выпусціла ў свет 15 кніг агульным тыражом 50 тысяч асобнікаў. Сярод іх творы Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Язэпа Лёсіка і іншых, “Велікодная пісанка”, “Апавяданні і легенды вершам”, “Беларускія календары” на 1914 і 1915 гады.

Цэнтрам распаўсюджання выдадзеных кніг стала заснаваная ў жніўні 1913 года пры ўдзеле БВТ беларуская кнігарня Вацлава Ластоўскага. У той час гэта было адзінае беларускае выдавецтва, якое выплачвала аўтарскія ганарары. Выдавецтва спыніла дзейнасць у 1915 годзе з прычыны Першай сусветнай вайны. Таварыства аднавіла дзейнасць у 1919 годзе (напачатку з дадаткам у назве “Крыніца”). Выпускала навукова-папулярную, навучальную і мастацкую літаратуру. Уздым нацыянальна-вызвольнага руху ў сярэдзіне 1920-х гадоў актывізаваў працу выдавецтва. У другі перыяд існавання ў таварыстве выйшлі “Выбраныя творы” Якуба Коласа, п’есы “У іншым шчасці няшчасце схавана” Каруся Каганца, “Суд” Уладзіслава Галубка, “Атрута” Максіма Гарэцкага, “Лекары і лекі” А. Гаротнага, зборнік вершаў “Зорным шляхам” Хведара Ільяшэвіча, зборнік заходнебеларускіх паэтаў і пісьменнікаў “Рунь веснаходу”, “Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры” Ігната Дварчаніна, крытычныя нарысы “Адбітае жыццё” Антона Навіны, філасофскія эцюды “Адвечным шляхам” Ігната Абдзіраловіча, успаміны “За дваццаць пяць гадоў (1903-1928)” Антона Луцкевіча, “Асновы дзяржаўнасці Беларусі” М. Доўнар-Запольскага і іншыя. Спыніла дзейнасць Беларускае Выдавецкае Таварыства напачатку 1930-х гадоў пасля забароны ўрадам Польшчы легальных форм вызвольнага руху.

Паводле Вікіпедыі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас