Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Пасол Германіі Манфрэд Хутэрэр развітваецца з Беларуссю пасля чатырох гадоў працы

Навіны Германіі. Пасол Германіі Манфрэд Хутэрэр развітваецца з Беларуссю пасля чатырох гадоў працы

12 ліпеня 2023, 07:38 У свеце 24
Навіны Германіі. Пасол Германіі Манфрэд Хутэрэр развітваецца з Беларуссю пасля чатырох гадоў працы

Прэс-рэліз ад 4 ліпеня 2023 года

Пасля чатырох гадоў працы на пасадзе Пасла Германіі ў Менску Манфрэд Хутэрэр пакідае Беларусь і вяртаецца ў Германію. “Калі нягледзячы на сённяшнюю палітычную бездань нешта дае мне надзею на лепшую будучыню германа-беларускіх адносін і адносін Беларусі з астатняй Еўропай, то гэта людзі Беларусі. Беларусь не толькі знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, яе людзі думаюць і адчуваюць па-еўрапейску. Іншымі словамі, я ўспрымаю Беларусь як лепшую частку Еўропы”, – сказаў Манфрэд Хутэрэр у развітальным інтэрв’ю, якое размешчана на канале Пасольства ў Youtube @PosolstvoGermanii Minsk (https://www.youtube.com/@PosolstvoGermanii Minsk) з рускімі субцітрамі. Пасол адзначыў, што немцы і беларусы “сёння блізкія адны адным як, магчыма, ніколі за ўсю гісторыю, нягледзячы на глыбокі палітычны разлом”.

“Як дыпламат я перажыў у Беларусі ўсе ўзлёты і падзенні германа-беларускіх адносін”, – падвёў вынік свайго чатырохгадовага знаходжання ў Менску Пасол Хутэрэр. Нягледзячы на паглыбленне кантактаў Германіі і Беларусі, асабліва паміж прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дзелавых колаў, якое назіралася ў час прыбыцця Пасла ў Менск летам 2019 года, “гэтыя тэндэнцыі з 2020 года змяніліся на супрацьлеглыя…”.  Для Пасла “вельмі балючы той факт, што былі вымушаныя спыніць сваю дзейнасць у Беларусі Інсты-тут Імя Гётэ і Германская служба акадэмічных абменаў, а таксама былі ліквідаваныя шматлікія беларускія арганізацыі”, з якімі вялося плённае супрацоўніцтва на працягу многіх гадоў. У гэты вельмі цяжкі час для яго было важна “захаваць у германа-беларускіх адносінах тое, што яшчэ можна было захаваць”. У тым ліку, дзякуючы дыпламатычнай прысутнасці Германіі ў Беларусі, ўсё яшчэ магчымыя кантакты ў розных формах. Як сваю асабістую задачу Пасол успрымаў таксама “захаванне і развіццё гістарычнага дару прымірэння паміж немцамі і беларусамі”.

Пасол Хутэрэр расказаў, што яму балюча ад таго, што ён “не змог асабіста, твар у твар, развітацца з такой колькасцю партнёраў Пасольства Германіі ў Менску”, якія ўваходзяць у колькасць тых 1500 чалавек, якія ў Беларусі несправядліва знаходзяцца ў заключэнні па палітычных матывах. Ён падкрэсліў, што Германія і ЕС патрабуюць вызвалення ўсіх палітзняволеных у Беларусі. “Толькі накіраваны на прымірэнне дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю, які вядзе да новых свабодных і сумленных выбараў, можа абазначыць новы шлях наперад. Такі крок умацаваў бы суверэнітэт Бела-русі як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы”, – заявіў Манфрэд Хутэрэр.

Пасля чатырох гадоў у Менску Пасол Хутэрэр вяртаецца ў Германію да сваёй сям’і. Сям’я доўгі час жыла разам з ім у Менску, а ў мінулым годзе вярнулася ў Берлін, каб яго сын мог лепш падрыхтавацца да заканчэння нямецкай школьнай адукацыі. З 4 ліпеня 2023 года Пасольствам Германіі ў Менску будзе кіраваць Міхаэль Новак на пасадзе Часовага паверанага ў справах Германіі ў Беларусі, раней ён займаў пост Пастаяннага Намесніка Пасла.

“Германію і яе еўрапейскіх і трансатлантычных партнёраў яднае з усімі беларусамі зацікаўленасць у свабоднай, суверэннай, дэмакратычнай, квітнеючай Беларусі, якую паважаюць у міжнароднай супольнасці. Зацікаўленасць у дзяржаве Беларусь, якая падтрымлі-вае мірныя, канструктыўныя адносіны са сваімі суседзямі. За гэтую зацікаўленасць Германія і будзе ў далейшым усімі сіламі выступаць праз сваё дыплама-тычнае прадстаўніцтва”, – адзначыў Пасол Манфрэд Хутэрэр.

З поўнай відэаверсіяй развітальнага інтэрв’ю Пасла Хутэрэра з рускімі субцітрамі Вы можаце пазнаёміцца тут: https://www.youtube.com/watch?v=WooKrvIS9ww.  Інтэрв’ю ў тэкставай форме ў фармаце PDF дадаецца да гэтага прэс-рэліза.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вечар беларускай культуры ў Вялікім
Грамадства

Вечар беларускай культуры ў Вялікім

6 лістапада 2018, 10:3719
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1918
Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе
Навука

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

30 кастрычніка 2018, 13:1818
Далучайцеся да нас