Home
Навука

Восем выпускнікоў школ Лідскага раёна ў 2023 годзе атрымалі 100 балаў па беларускай мове

Восем выпускнікоў школ Лідскага раёна ў 2023 годзе атрымалі 100 балаў па беларускай мове

Урачыстая цырымонія ўручэння медалёў і атэстатаў з адзнакаю лепшым выпускнікам школ і гімназій Лідскага рэгіёна прайшла 10 чэрвеня 2023 года

Святочны вечар пачаўся на Кургане Неўміручасці з ускладання кветак да яго падножжа і тэатралізаванай праграмы. Так выпускнікі аддалі даніну памяці і павагі тым, дзякуючы каму ў іх ёсць магчымасць жыць, вучыцца, будаваць планы на будучыню.

Пасля выпускнікі дружнай калонай адправіліся ў Палац культуры, які стаў урачыстым эпіцэнтрам усіх падзей.

А за два дні да гэтага  сталі вядомыя вынікі другога цэнтралізаванага іспыту, які праходзіў 21 траўня па навучальных прадметах на выбар. Па выніках двух уступных выпрабаванняў выпускнікамі Лідскага раёна атрыманы 41 стобалльный вынік. Уладальнікамі сертыфікатаў адразу па двух прадметах стануць пяць выпускнікоў Лідчыны.

11 максімальных вынікаў у гімназіі, па 4 – у СШ №1, №15, №16; па 3 – у СШ №17, СШ №2 г. Бярозаўкі, Крупаўскай СШ; па 2 – у СШ №8 і Мінойтаўскай СШ. Найвышэйшыя балы таксама ў выпускнікоў ліцэя, СШ №9 імя А.В. Нічыпорчыка, СШ №1 г. Бярозаўкі і Бярозаўскай СШ №3. 

Уладальнікамі сертыфікатаў адразу па двух прадметах стануць 5 выпускнікоў:

Сабаткоўская Ксенія і Лашко Ангеліна (гімназія),

Нікановіч Вольга (СШ №8),

Дычак Паліна (СШ №16),

Кашлей Вераніка (Крупаўская СШ).

У тым ліку, 15 стобальных вынікаў па рускай мове, 8 – па беларускай мове.

Сярод профільных прадметаў ЦЭ лідыруе матэматыка (8), 4 максімальныя вынікі па грамадазнаўстве, 3 – па хіміі, 2 – па ангельскай мове.

Жадаем нашым дзецям паспяховай здачы ЦТ!

Няхай усё ў вас атрымаецца!

https://lidanews.by/news/molodezh/29623news.html

Previous article ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "МАЛАДЗЕЧНА - 2023"
Next article Навіны Германіі. Abiball у нямецкай школе ці як праходзіць выпускны вечар у Германіі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515