Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ГІСТАРЫЧНА-ЛІТАРАТУРНЫ ЧЭЛЕНДЖ “РАСКАЖУ ПРА ГОРАД Я З ЛЮБОЎЮ”

ГІСТАРЫЧНА-ЛІТАРАТУРНЫ ЧЭЛЕНДЖ “РАСКАЖУ ПРА ГОРАД Я З ЛЮБОЎЮ”

14 чэрвеня 2023, 09:04 Культура 27
ГІСТАРЫЧНА-ЛІТАРАТУРНЫ ЧЭЛЕНДЖ  “РАСКАЖУ ПРА ГОРАД Я З ЛЮБОЎЮ”

Толькі пад небам роднай Беларусі кожны з нас можа знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, прынесці карысць грамадству, адчуваць сябе сапраўднымі патрыётамі Беларусі. Ліда лічыцца адным з самых цікавых мясцін, знакамітых сярэднявечным замкам і іншымі славутасцямі.

Ліда – родны горад для вялікай колькасці людзей і з такой жа вялікай гісторыяй. 9 чэрвеня на гістарычна-літаратурны чэлендж “Раскажу пра горад я з любоўю”, прысвечаны 700-годдзю горада, у Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы былі запрошаны навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Ліды”.

На мерапрыемстве дзеці ўзгадвалі легенды пра горад, вершы і песні. Даведаліся шмат цікавых фактаў пра Лідскі замак і яго заснавальніка князя Гедыміна. Бібліятэкар расказала пра гісторыю гарадской сімволікі, пра значэнне кожнай дэталі герба, сцяга.

На сталах перад дзецьмі былі прадстаўлены кнігі і фатаграфіі горада. Чытаючы і разглядаючы іх, яны разва-жалі і спазнавалі свой край. Усе дзеці прынялі ўдзел у стварэнні плаката “Мой горад Ліда”.

Бібліятэкар аддзела

бібліятэчнага маркетынгу

К.С. Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас