Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
300 гадоў Францішку Папроцкаму

300 гадоў Францішку Папроцкаму

14 чэрвеня 2023, 19:55 Грамадства 14
300 гадоў Францішку Папроцкаму

 10 чэрвеня споўнілася 300 гадоў з дня нараджэння выдаўца, перакладчыка, гісторыка, доктара філасофіі, аўтара навуковых прац па Вялікім Княстве Літоўскім Францішка Папроцкага (1723-1805). Гэта Францішак Папроцкі пачаў выдаваць першую перыядычную агульнаінфармацыйную газету ВКЛ “Кур’ер Літоўскі” у красавіку 1760 года.

Францішак Папроцкі быў са шляхецкага роду герба “Ястрабец. Вучыўся ў езуітаў у Полацку. У 17 гадоў уступіў у ордэн езуітаў і праз 10 гадоў напружанай падрыхтоўкі прыняў святарскае пасвячэнне. У 1753-1756 гадах Францішак Папроцкі працаваў настаўнікам у варшаўскім Collegium Nobilium. Езуіцкія калегіюмы, дарэчы, былі лепшымі навучальнымі ўстановамі ў свеце. Канкурэнтная барацьба з піярамі толькі ўзбагачала гэтыя два ордэны, якія выкарыстоўвалі лепшыя дасягненні ў арганізацыі свайго навучання. Collegium Nobilium, толькі што створаная па піярскім узоры ўстанова, быў, бадай, лепшым сярод лепшых, бо канцэнтраваў у сваіх сценах найвыдатнейшых езуітаў, якія падтрымлівалі цесныя кантакты з навукоўцамі, аб’яднанымі вакол Бібліятэкі Залускіх. Творчае асяроддзе Collegium Nobilium і Бібліятэкі Залускіх было выдатнай глебай для далейшага ўдасканалення ведаў айца Папроцкага і заахвоціла яго да пісьменніцкай і выдавецкай дзейнасці. Першым яго дасягненнем стаў прысвечаны графу Юзафу Андрэю Залускаму школьны дапаможнік па геаграфіі “Еўропа з частак Свету першая апісаная”, выдадзены ў езуітаў у Варшаве ў 1754 годзе. Ён вытрымаў шмат перавыданняў і ў далейшым выкарыстоўваўся ў сістэме Адукацыйнай камісіі. Гэта быў разлічаны на шырокія масы даведнік, у якім змяшчалася інфармацыя пра кожную дзяржаву Еўропы – яе геаграфічнае становішча, межы, адміністрацыйны падзел, галоўныя гарады, прыродныя ўмовы і карысныя выкапні, рэлігіі, штогадовы прыбытак, форму кіравання, колькасць арміі, грошы і г.д. У 1757 годзе ў Вільні ў свет выйшаў першы “Палітычны каляндарык” Францішка Папроцкага. На старонках каляндарыка ішла рашучая барацьба супраць забабонаў і астралогіі, акрамя гэтага, змяшчаліся тэксты найважнейшых законаў краіны, навуковыя і папулярныя артыкулы па гісторыі, астраноміі, геаграфіі і фізіцы.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас