Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Юзаф Роўба. С ё м у х а

Юзаф Роўба. С ё м у х а

30 мая 2023, 20:19 Культура 39
Юзаф Роўба. С ё м у х а

У нашай вёсцы “Зялёныя святы” называюць “Сёмухай”, бо гэтае свята прыпадае на сёмы тыдзень пасля Вялікадня.

На “Зялёныя святы” – у суботу, хлопцы і дзяўчаты стараюцца, каб як найпрыгажэй аздобіць хаты як знутры, гэтак і звонку.

З гэтай мэтай штогод высякаецца вялікая колькасць маладых бярозак, якія забруджваюць раллю. Гэтыя бярозкі ставяць у кутах хат, ля ганкаў або ўваходных дзвярэй, абстаўляюць сцежкі, якія вядуць ад ганка да вуліцы. Бяроза-вымі галінкамі ўпрыгожваюць столь і абразы ў хатах. Падлогі, драўляныя, глінабітныя ці з цэглы, высцілаюць аерам, коратка пасечаным сякерай.

Вёска на “Зялёныя святы” і сапраўды выглядае зялёнай і адначасова прыгожай. Вуліца чыста падмецена і пасыпана жоўтым пяском. Хаты патанаюць у зеляніне маладых бярозак, сярод якіх мільгаюць яркія ўборы дзяўчат і кучаравыя чупрыны хлопцаў.

Надвячоркам разносіцца прыемны водар квітнеючых бяроз, лёгкі ветрык прыносіць з блізкага лугу пах маладога збожжа альбо траў з кветкамі.

Свята “Зялёныя святы” на вёсцы вызваляе людзей ад працы на тэрмін да чатырох дзён, як на Каляды ці Вялікдзень. Таму старэйшыя гаспадары і гаспадыні першы дзень праводзяць на ўласных сядзібах, у размовах пра гаспадарчыя праблемы, а на другі дзень свята ідуць да сваякоў ці самі прымаюць гасцей. Пры поўным стале і чарцы, твары праясняюцца, абуджаецца ваяўнічы настрой (асабліва ў апошнія гады) і пачынаюцца размовы не толькі пра коней і кароў, але і пра “абісінцаў”, “кітайцаў”, “італьянцаў”  1, а ў гэтым годзе (1939 г. – Л. Л.) найчасцей гаварылася пра “германцаў”. Моладзь у нашы дні таксама стараецца быць вытанчанай і таму арганізуе спектаклі і вечарыны.

Зараз перойдзем на пашу. Хлопцы, якія пасвілі кароў у першы дзень свят, плятуць вянкі з бярозавых галінак і надзяваюць каровам на рогі. Такі статак з зялёнымі вянкамі выглядае дастаткова арыгінальна. Пастух, які пасе кароў у некалькіх гаспадароў, стараецца лепш упрыгожыць каровы багацейшых з іх, бо ведае, што за гэта будзе больш шчодра ўзнагароджаны.

Нельга абмінуць і яшчэ адзін звычай, дакладней, забабон, які звязаны з “зялёнымі святамі”. Цяжка знайсці ў сельскай мясцовасці смельчака, які адважыўся б да гэтага свята выкупацца ў рэчцы ці сажалцы. Усім вядома, што як раз да гэтага свята д’ябал сядзіць у вадзе і стараецца ўтапіць кожнага, хто адважыцца ўвайсці ў ваду. А пасля “Зялёных свят” д’ябал ідзе на траву, і тады купацца можна смела. Вышэйзгаданыя і падобныя ім забабоны з кожным годам губляюць сваю вагу ў вёсцы. На гэта ўплываюць школы і моладзевыя арганізацыі.

Але пройдзе яшчэ шмат гадоў, перш чым цалкам знікнуць “забабоны якія нам тушаць святло”.

 

1 Людзі абмяркоўвалі зоны канфліктаў, якія адбываліся ў той час: італа-абісінскую і япона-кітайскую вайну.

Jоzef  Raubo. “Siomucha” // Ziemia Lidzka. 1939. № 6. S. 171-172.

Пераклад Лаўрэша Леаніда.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас