Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэспубліканскае свята “Апошні званок” у Лідзе

Рэспубліканскае свята “Апошні званок” у Лідзе

30 мая 2023, 19:58 Грамадства 39
Рэспубліканскае свята “Апошні званок” у Лідзе

23 траўня для найлепшых выпускнікоў краіны быў асаблівы дзень. Бо ў Лідзе адбылося рэспубліканскае свята “Апошні званок”. Урачыстае шэсце па горадзе, лінейка ў Лідскім замку, канцэрт і дыскатэка да позняга вечара, феерверк… Але пра ўсё па парадку.

Падчас мерапрыемства міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што ў жыцці кожнага маладога чалавека апошні званок з’яўляецца адной з самых запамінальных падзей, таму Міністэрства адукацыі традыцыйна праводзіць рэспубліканскі “Апошні званок”, калі з усёй краіны збіраюцца найлепшыя 11-класнікі.

Таксама ён дадаў, што на дадзены момант у цэлым па краіне больш за 53 тысячы выпускнікоў. На сёлетнім рэспубліканскім званку ў Лідзе сабраліся больш за 1,5 тысячы выпускнікоў з усёй Беларусі.

– Гэта тыя дзяўчаты і хлопцы, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, у пазавучэбнай працы, выдатнікі адукацыі, разумныя, актыўныя і самае галоўнае – па-сапраўднаму адданыя сваёй краіне, – сказаў міністр.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да Кургана неўміручасці. Усё суправаджалася тэматычнымі нумарамі і музычным суправаджэннем аркестра.

Пасля гэтага пачалося нешта неверагоднае. Вялікая калона выпускнікоў рушыла па вуліцах Ліды на ўрачыстую лінейку. Іх віталі малодшыя школьнікі і ўдзельнікі розных творчых калектываў Ліды. Уявіце сабе: толькі набліжаецца калона да харэаграфічнага калектыва, і артысты пачынаюць выконваць свой яркі танец.

У хуткім часе працэсія наблізілася да Лідскага замка. Там была падрыхтавана свая тэатралізаваная гістарычная праграма. А потым пачалася лінейка з захаваннем усіх найлепшых традыцый: тут быў і апошні званок, і вальс, і запуск шарыкаў у неба (спадзяемся, усе выпускнікі паспелі загадаць запаветнае жаданне).

На гэтым афіцыйная частка свята скончылася. Прыйшоў час весялосці. Выпускнікоў чакала забаўля-льная праграма ў Лядовым палацы: канцэрт і дыскатэка. Завяршылася ўсё святочным феерверкам.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара і Лілеі Лапшыной.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас