Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя кнігі “Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда”

Прэзентацыя кнігі “Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда”

25 мая 2023, 22:23 Выданні 91
Прэзентацыя кнігі “Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда”

20 траўня 2023 г. пісьменнік Леанід Лаўрэш прэзентаваў сваю апошнюю кнігу “Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда” (Лаўрэш, Л.Л. Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда / Л.Л. Лаўрэш – Гродна : ЮрСаПрынт, 2023. – 192 с.).

Гэта кніга пра адукацыю, прысвечана Лідскай школе № 11, якую аўтар закончыў у 1980 г. з граматай за асаблівыя поспехі ў гісторыі і геаграфіі. І таму, канешне ж, прэзентацыя кнігі у сваёй роднай школе, была самай галоўнай і прыемнай для лідскага пісьменніка. У сваёй кнізе, грунтуючыся на шматлікіх, ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах свайго часу, даследчык расказаў пра гісторыю адукацыі ў горадзе Лідзе ад піяраў сярэдзіны XVIII ст. да лідскіх гімназій 1939 г.  

Пісьменнік – выпускнік школы, распавёў вучням пра гісторыю вывучэння Лідчыны, пра тры пакалення даследчыкаў, якія за 200 гадоў напісалі гісторыю свайго краю і растлумачыў, чаму даследаванне гісторыі Лідчыны толькі пачынаецца і наперадзе, у будучых даследчыкаў, застаецца яшчэ вялічэзная дзялянка для працы. Ён выказаў надзею, што сярод школьнікаў, якія прысутнічалі на прэзентацыі, знаходзяцца будучыя руплівыя даследчыкі нашай гісторыі.

Леанід Лаўрэш выказваў падзяку прысутным вучням і асобам, якія падрыхтавалі і правялі гэтую прэзентацыю: загадчыцы бібліятэкі Тамары Зенюкевіч, настаўніцы гісторыі Людміле Ашмяна, настаўніцы рускай мовы Наталлі Анашкевіч і заўважыў, што яму заўсёды асабліва прыемна прыходзіць у сваю родную школу.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Далучайцеся да нас