Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Краязнаўчы конкурс “Вандроўкі па маіх ваколіцах”

Краязнаўчы конкурс “Вандроўкі па маіх ваколіцах”

25 мая 2023, 07:56 Навіны 90
Краязнаўчы конкурс “Вандроўкі па маіх ваколіцах”

Беларускі Нацыянальны гістарычна-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” распачынае з 1 ліпеня па 20 жніўня конкурс гістарычна-краязнаўчых работ “Вандроўкі па маіх ваколіцах”, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі (1823-1862) – беларуска-польскага паэта, краязнаўца, гісторыка літаратуры і перакладчыка, аднаго з першых папулярызатараў беларускай мінуўшчыны.

У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы сярэдніх і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў і іх настаўнікі; студэнты; бібліятэкары і работнікі культуры; краязнаўцы-аматары і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй родных мясцін. Для разгляду на конкурсе прымаюцца работы па наступных тэмах:

Гісторыя вёсак, мястэчак, іншых населеных пунктаў. Агляд гісторыі або нейкага перыяду (перыядаў) мінуўшчыны з акцэнтаваннем увагі на мясцовых падзеях, іх інтэрпрэтацыі ў памяці сучаснікаў, адлюстраванні ў памятных знаках, назвах вуліц і г.д.

Турыстычныя маршруты па беларускай “глыбінцы”. Распрацоўка маршруту па адносна невялікай тэрыторыі (сельсавет, раённы цэнтр, ваколіцы вёскі) з апісаннем адметнасцяў, ацэнкай турыстычнай прывабнасці і магчымасцю яго ўвасаблення ў жыццё.

Памятныя мясціны. Архітэктурна-гістарычныя і прыродныя помнікі, старыя будынкі, адметныя тапонімы і ўсё, што з імі звязана, пачынаючы ад паданняў і ўспамінаў і завяршаючы згадкамі ў манаграфіях і энцыклапедыях.

Некрапалістыка. Старыя могілкі, капліцы, пахаванні святароў каля цэркваў і касцёлаў, аповед пра лёсы людзей і магіл.

Больш падрабязна пра конкурс “Вандроўкі па маіх ваколіцах” можна прачытаць на сайце музея-запаведніка “Нясвіж”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2530
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3330
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2029
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3929
Далучайцеся да нас