Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Даследчыкі казкі сабраліся ў навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа

Даследчыкі казкі сабраліся ў навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа

25 мая 2023, 22:18 літаратура 34
Даследчыкі казкі сабраліся ў навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа 18-20 траўня праходзіў III Міжнародны форум даследчыкаў казкі і фальклору, арганізаваны Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У ім удзельнічаюць даследчыкі з Беларусі, краін Балтыі, Расіі, Закаўказзя. На адкрыцці канферэнцыі выступілі доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар А.І. Лакотка і акадэмік А.А.Каваленя.

Казка – гэта ўнікальны фальклорны жанр, дзе дабро абавязкова перамагае зло. Гэты жанр захоўвае маральныя і эстэтычныя каштоўнасці народа, практычны досвед, каштоўныя назіранні, моўныя скарбы і перадае з пакалення ў пакаленне.Таму казкі цікавыя для літаратурных даследчыкаў розных краін.

Для ўдзельнікаў форума была арганізавана выстава ілюстрацый па матывах народных казак, мастацкіх праектаў – пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Тут жа можна было таксама азнаёміцца з тэматычнай выставай выданняў з кніжных фондаў бібліятэк.

На адкрыцці форума выступіла Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У праграме канферэнцыі былі запланаваны прэзентацыі, прагляд відэаролікаў, майстар-классы, выступленні носьбітаў казак з розных рэгіёнаў Беларусі.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас