Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Легенда беларускай бібліяграфіі

Легенда беларускай бібліяграфіі

17 мая 2023, 07:02 літаратура 44
Легенда беларускай бібліяграфіі

14 траўня споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Ніны Ватацы (1908-1997) – знакамітага беларускага бібліёграфа, ліаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Ніна Ватацы нарадзілася ў горадзе Цэсіс, Літва. Закончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1930 годзе. Па накіраванні Наркампраса БССР працавала ў Дзяржаўнай  бібліятэцы БССР з 1930 (зараз НББ).

У гады Другой сусветнай вайны была загадчыкам бібліятэки эвакуацыйнага шпіталя № 1701.

У 1933 годзе Ніна Ватацы выйшла замуж за аспіранта Аляксандра Саўчанку, але сямейнага шчасця амаль не зведала. Толькі паспелі адгуляць мядовы месяц, як Аляксандра рэпрэсавалі, і ў 1941 годзе ён быў накіраваны як вораг народа ў штрафбат, на фронт, дзе і загінуў у 1942 годзе. Юрыдычна Ніна была замужам 9 гадоў, а насамрэч усяго толькі месяц. Рэпрэсаваны Аляксандр Саўчанка быў па даносе сябра. Больш замуж Ніна не выходзіла: рана засталася на ўсё жыццё. Але яна не зламалася, не страціла дабрыню і павагу да людзей. Напрыканцы 1950-х гадоў Ніна Ватацы звярнулася да даволі нераспрацаванай на той час тэмы – жыццё і творчасць цудоўнага песняра Максіма Багдановіча. Апантаная гэтай справай, яна пісала лісты да родных і знаёмых Максіма Адамавіча. Ялта, Уладзімір, Сочы – далёка не поўны пералік расейскіх гарадоў, куды ішлі лісты Ніны Барысаўны з адной толькі мэтай: знайсці рукапісы славутага песняра, яго фотаздымкі, архіўныя дакументы. Яе грунтоўныя доследы пачалі прыносіць адпаведныя здабыткі. Разам з Але-гам Лойкам быў створаны цудоўны альбом “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” (Менск, 1968). Напісала і выдала кнігі “Беларуская літаратура і работа з ёю ў масавых біблія-тэках”(1958), “Шлях паэта”(1975), “Песня Максіма”(1981), “Шляхі”(1986) і іншыя. Ніна Ватацы сабрала столькі найкаштоўнейшых матэрыялаў, што на аснове яе фондаў у Менску быў адкрыты Дзяржаўны музей Максіма Багдановіча, які паспяхова працуе і сёння. У Маскоўскім архіве літаратуры і мастацтва яна адшукала пісьмо Максіма Багдановіча да Валерыя Брусава, пазнаёмілася са сваякамі паэта, якія жылі ў Горкім, і якія вельмі шмат дапамагалі ў пошуках звестак пра Максіма Багдановіча.

Ніна Ватацы падрыхтавала і выдала шэраг памятак пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы, Міхася Лынькова, Пятра Глебкі, Паўлюка Труса, Піліпа Пестрака, Івана Шамякіна, Пімена Панчанкі і іншых пісьменнікаў. І калегі, і пісьменнікі, і сябры яе называлі легендай беларускай бібліяграфіі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Далучайцеся да нас