Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Цяпер дзяўчаты будуць самымі прыгожымі на святах!

Цяпер дзяўчаты будуць самымі прыгожымі на святах!

11 мая 2023, 22:34 Культура 78
Цяпер дзяўчаты будуць самымі прыгожымі на святах!

Рэплікі жаночай вопраткі стварыла творчая група аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Ірына Дыдышка, Марыя Шылкоўская і Марыя Андрушкевіч зрабілі немагчымае. У выніку карпатлівай працы гэтага трыа (а гэта навукова-даследчая праца, ткацтва палатна, пашыў адзення) цяпер у жыхароў горада ёсць магчымасць убачыць, якое адзенне насілі нашы продкі больш за сто гадоў назад.

– Беларускі нацыянальны строй – гэта комплекс адзення, абутку і аксесуараў, які склаўся на працягу стагоддзяў і выкарыстоўваўся беларусамі ў паўсядзённым і святочным ужытку. Адрозніваецца ён сваёй самабытнасцю. Пры вырабе строю выкарыстоўваліся такія віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці, як ткацтва, вышыўка, пляценне, апрацоўка скуры і іншыя. Сёння мы прадстаўляем калекцыю святочнага верхняга адзення – народныя традыцыйныя жаночыя строі Панямоння канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, – адзначыла Ірына Дыдышка.

Па словах маёй суразмоўніцы, традыцыйнай вопраткай беларускіх сялянак са старажытнасці была суконная світа. Світы мелі назвы на мясцовым дыялекце, разнастайныя пакрой і спосабы аздаблення. Шылі верхняе адзенне з самаробнага сукна ці паўсукна. У якасці ўпрыгожання яно афармлялася вышытым чорным або сінім аксамітам.

–  Наша  калекцыя адзення прадстаўлена трыма строямі: Ваўкавыска-камянецкім, Наваградскім, Мастоўскім, – адзначае Ірына. – Гэта латуха з вёскі Кунакі Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці. Адметнасць крою складаюць два бакавыя кліны, падразны бачок па спінцы са зборкай. Світа ўпрыгожана сінім шнурком на грудзях, нізе рукавоў, клінах-устаўках. Не менш цікавая сама па сабе сярмяга, якую некалі насілі ў вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці. Асаблівасць крою вызначана праз адразную спінку ў складкі, кліны-ўстаўкі. Сярмяга была як дэмісезонным, так і зімовым адзеннем сялянак. Вопратку шылі з грубага і тоўстага сярмяжнага палатна.

Ну, і самы распаўсюджаны строй на тэрыторыі Беларусі – жаночая вопратка прамога крою. Світа з вёскі Курылавічы Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці аздоблена шнурком і аксамітам чорнага колеру. Неверогадна прыгожа! Адным словам, дзякуй майстрам за залатыя рукi!

 

НА ЗДЫМКАХ:

1) Ваўкавыска-камянецкі строй. Латуха.

2) Сярмяга была як дэмісезонным, так і зімовым адзеннем сялянак. Вопратку шылі з грубага і тоўстага сярмяжнага палатна (Наваградскі строй).

3) Світа – самая распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі жаночая вопратка прамога крою. Адзенне аздоблена шнурком і аксамітам чорнага колеру (Мастоўскі строй).

Вольга Капцевіч.

https://lidanews.by/news/life/29054ne.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас