Home
Спорт

Навіны Германіі. Беларус выйграў Гутэнбергскі марафон

Навіны Германіі. Беларус выйграў Гутэнбергскі марафон

Беларус Уладзіслаў Прамаў стаў пераможцам Гутэнбергскага марафону 2023 года, які праводзіцца ў нямецкім горадзе Майнцы.

Наш суайчыннік пераадолеў дыстанцыю за 2 гадзіны 17 хвілін 14 секунд. Другое месца ў марафоне заняў Патрык Эрэнг з Кеніі, які паказаў час 02:19:13, а трэцяе – Іван Сюрыс з Малдовы, які прыбег да фінішу за 02:23:40.

Уладзіслаў Прамаў – удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе, удзельнік Кубка Еўропы ў бегу на 10000 м 2017 года (11 месца ў асабістым і 5 месца ў камандным заліку), пераможца Кубка Беларусі 2017 года ў бегу на 5000 м, пераможца чэмпіянату Беларусі 2017 года ў бегу на 10000 метраў. Цяпер выкладае ў Менскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы.

Як паведамілі арганізатары Гутэнбергскага марафону, за бегуноў балелі каля 35000 гледачоў. Поўную марафонскую дыстанцыю працягласцю каля 42 кіламетраў завяршылі каля 900 спартсменаў.

Паволе СМІ.

Previous article Навіны Германіі. Прэс-рэліз: "Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі"
Next article Цяпер дзяўчаты будуць самымі прыгожымі на святах!

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115