Home
Выданні

Часопісу “Маладосць” – 70 гадоў

Часопісу “Маладосць” – 70 гадоў

Беларускаму штомесячнаму літаратурна-мастацкаму і грамадска-палітычнаму ілюстраванаму часопісу “Маладосць” спаўняецца 70 гадоў з дня выхаду першага нумара. Часопіс арыентаваны ў першую чаргу на беларускую моладзь. Спачатку часопіс выдаваўся як орган цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамолу Беларусі. Цяпер ён уваходзіць у склад дзяржаўнага выдавецтва “Мастацкая літаратура”.


З 1988-га да пачатку 2000-га гадоў выдавалася бібліятэчка часопіса “Маладосць”. У ёй штогод друкавалася па 12 кніг маладых аўтараў.
Першым рэдактарам часопіса “Маладосць” быў пісьменнік Аляксей Кулакоўскі. Потым “Маладосць” рэдагавалі Пімен Панчанка, Алесь Асіпенка, Генадзь Бураўкін, Васіль Зуёнак, Анатоль Грачанікаў, Генрых Далідовіч, Раіса Баравікова, Таццяна Сівец, Святлана Воцікава. Цяпер часопіс узначальвае Вольга Рацэвіч.
Паводле СМІ.

Previous article Свет захапленняў
Next article Прайшоў творчы вечар Навума Гальпяровіча "Застаюцца песня і Радзіма"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча
Культура

У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча

чэрв 9th, 202015