1 траўня па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя мерапрыемствы з нагоды Свята працы і вясны.
У Менску першамайскія мерапрыемствы прайшлі на сямі пляцоўках. Самая маштабная маёўка – у парку Перамогі ў Менску. Цэнтральная падзея ўрачыстай часткі – гэта цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы і культуры
Мерапрыемствы з нагоды Першамая прайшлі ва ўсіх 22 раёнах Менскай вобласці і ў горадзе Жодзіна.
У прыватнасці, у Барысаве пррафсаюзы зладзілі свята ў гарадскім парку культуры і адпачынку, якое сабрала шматлікую аўдыторыю – школьнікаў, моладзь, дарослых. Старт мерапрыемству дало ўзнагароджанне ветэранаў працы, прафсаюзных актывістаў, працоўных дынастый, сацыяльных партнёраў. Затым для ўдзельнікаў свята і гасцей адбыўся канцэрт з удзелам самадзейных творчых калектываў раёна.
У Вілейцы свята адкрылася мітынгам з удзелам прадстаўнікоў прафсаюза. Шмат людзей сабрала адкрыццё гарадскога фантана.
Насычана цікавымі падзеямі і свята ў Дзяржынску. У дзіцячым парку адкрыўся сезон атракцыёнаў. Дарэчы, малых тут чакаў падарунак-новая карусель.
Жыхары Валожына паглядзелі канцэрт ансамбля народнай песні “Сваякі”. Паўдзельнічалі ў адкрытым моладзевым дыялогу “Беларусь у сучасным свеце”.
А наогул, у раёнах святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Першамаю, пачаліся яшчэ 29 красавіка і ішлі да канца дня 1 траўня.
Святочная працоўная маёўка “Мір. Праца. Май” прайшла 1 траўня ў віцебскім парку 30-годдзя УЛКСМ.
У Лідзе святочная маёўка прайшла у Гарадскім парку культуры і адпачынку.
І так па ўсёй краіне.
1 траўня афіцыйна адзначаюць як нацыянальнае свята Аўстрыя, Албанія, Алжыр, Аргентына, Арменія, Аруба, Бангладэш, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Балівія, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Венгрыя, Венесуэла, В’етнам, Гватэмала, Германія, Грэцыя, Гандурас, Ганконг, Дамініканская рэспубліка, Егіпет, Замбія, Зімбабвэ, Індыя, Іярданія, Ірак, Ісландыя, Іспанія, Італія, Казахстан, Камерун, Кенія, Кіргізія, Кітай, КНДР, Калумбія, Коста-Рыка, Кот-д’Івуар, Куба, Латвія, Ліван, Літва, Люксембург, Маўрыкій, Малайзія, Малі, Мальта, Марока, Мексіка, Малдавія, М’янма, Непал, Нігерыя, Нарвегія, Пакістан, Панама, ПАР, Парагвай, Перу, Польшча, Партугалія, Рэспубліка Гаіці, Рэспубліка Кіпр, Рэспубліка Карэя, Расійская Федэрацыя, Румынія, Сальвадор, Паўночная Македонія, Сербія, Сінгапур, Сірыя, Славакія, Славенія, Тайланд, Турцыя, Украіна, Уругвай, Філіпіны, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Чылі, Швейцарыя, Швецыя, Шры-Ланка, Эквадор, Эстонія.
Паводле СМІ.