Home
Грамадства

Радуніца напярэдадні ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы

Радуніца напярэдадні ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы

25 красавіка Беларусь адзначыла Радуніцу – Дзень памінання продкаў. 26 красавіка – чарговыя ўгордкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У розных рэгіёнах Беларусі розныя традыцыі, але нідзе не абходзіцца без наведвання могілкаў.

На Радаўніцу прынята прыбіраць магілы, пасыпаць іх і прылеглую тэрыторыю свежым пясочкам, а ў некаторых раёнах яшчэ, так бы мовіць, “апранаюць” крыжы. На Палессі можна заўважыць, як на помнікі ці агароджу павязваюць новыя стужкі, фартушкі і ручнікі. Лічылася, што такім чынам памерлым нібы даюць новае адзенне.

У асобных мясцовасцях вадзілі карагоды, але ж гэта не танцы, а своеасаблівы рух, які стваралі людзі, узяўшыся за рукі.

Праводзяцца крыжовыя шэсці з абразамі вакол могілак і г.д.

Традыцыйна ў гэтыя дні людзі наведваюць могілкі на адселеных тэрыторыях Чарнобыльскай зоны. За два першыя дні Радаўніцы могілкі наведалі тысяча трыста восемдзесят чалавек. Самыя наведвальныя могілкі – у былых вёсках Вуглы і Дзёрнавічы – па трыста- чатыраста, нават і да паўтысячы чалавек прыяджае.

Сёлета адбылося асвячэнне новай капліцы на могілках вёскі Дзёрнавічы. Працэсію асвячэння і першую літургію правёў прасвяцейшы Леанід – япіскап Тураўскі і Мазырскі разам з дабрачынным Мазырскай сельскай акругі пратаіярэям Генадзем Несцярэням і пратаіярэям храма вёскі Вербавічы Нараўлянскага раёна Пятром Бусям. На цырымоніі адкрыцця капліцы разам з былымі жыхарамі прысутнічаў і старшыня Нараўлянскага райвыканкама Уладзімір Антоненка, які таксама нарадзіўся ў вёсцы Дзёрнавічы, і пры яго падтрымцы ўзнік і реалізаваўся праект пабудовы святыні.

Да некаторых былых вёсак сёлета дабрацца было вельмі цяжка, а недзе і немагчыма з-за высокага ўзроўню паводкавых вод.

Паводле СМІ.

Фота Анатоля Кляшчука, “Звязда”.

Previous article "Спазнай смак сваёй кухні"
Next article На Лідчыне адбыўся раённы конкурс традыцыйных страў "Спазнай смак сваёй кухні"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015