Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Увесну 2024 года Германія плануе пабудаваць Балтыйскі ЗПГ-тэрмінал на базе магутнасцяў “Паўночнага струменя”

Навіны Германіі. Увесну 2024 года Германія плануе пабудаваць Балтыйскі ЗПГ-тэрмінал на базе магутнасцяў “Паўночнага струменя”

27 красавіка 2023, 00:14 У свеце 15
Навіны Германіі. Увесну 2024 года Германія плануе пабудаваць Балтыйскі ЗПГ-тэрмінал на базе магутнасцяў “Паўночнага струменя”

Нямецкія афіцыйныя асобы і ўплывовыя бізнэсмэны абмеркавалі гэты план у чацвер увечар падчас сустрэчы за зачыненымі дзвярамі з канцлерам Олафам Шольцам і міністрам эканомікі Робертам Хабекам, паведамляе Bloomberg са спасылкай на прадстаўнікоў чатырох арганізацый, якія прысутнічалі на сустрэчы.

– Трубаправод будзе падключаны да існай газавай інфраструктуры ў Любміне з вясны 2024 года, – сказаў на нарадзе Хабек, маючы на ўвазе пункт злучэння на мацерыку, дзе таксама заканчваюцца бяздзейсныя газаправоды “Паўночнага струменя”.

Германія, найбуйнейшая эканоміка Еўропы, спрабуе палепшыць сваю энергетычную бяспеку, пакуль рэгіён аднаўляецца пасля гістарычнага крызісу паставак. ФРГ перастала атрымліваць газ з Расіі ў верасні 2022 года ў выніку прыпынку прапампоўкі блакітнага паліва па “Паўночным струмені” з-за накладак з турбінамі, а пасля нават магчымасць паставак была знішчана з-за выбухаў на падводным участку газаправода. Зараз Берлін спадзяецца на звадкаваны прыродны газ (ЗПГ), адзначае выданне. Каб папоўніць дэфіцыт энергазабеспячэння, які ўзмацніўся з-за закрыцця ў красавіку 2023 года апошніх пазасталых атамных электрастанцый, Германія ўжо адкрыла тры плывучыя тэрміналы ЗПГ, і чакаецца, што іх стане больш. З-за экалагічных праблем гэтыя планы былі сустрэты пратэстамі, а таксама пагрозай рэальных судовых позваў з боку мясцовых груп у выпадку, калі Балтыйскі тэрмінал будзе рэалізаваны.

Міністэрства эканомікі ФРГ заявіла ў чацвер, што ўрад закупіў прастойваўшыя трубы, якія належалі газаправоду “Паўночны струмень-2”, для будаўніцтва тэрмінала каля выспы Руген. У пятніцу прэс-сакратар міністэрства заявіла, што не можа пацвердзіць каментары Хабека пра тэрміны, але дадала:

– Па нашай інфармацыі, і канцлер, і міністр Хабек падкрэслілі неабходнасць дзейнічаць тэрмінова.

Газавая прамысловасць краіны таксама папярэдзіла жыхароў пра перабоі з пастаўкамі газу наступнай зімой.

Максім Макарычаў.

Фота: Томас Ойгстар / РИА Новости.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
Далучайцеся да нас