Літаратурнае аб’яднанне “Ліра” нарадзілася ў гарадскім доме культуры (г. Баранавічы) у 2003 годзе. Заснавальнікам і кіраўніком аб’яднання стала паэтка Шувалава Людміла Аркадзеўна. У першы склад (17 чалавек) уваходзілі як пачаткоўцы, так і вядомыя паэты горада: Станкевіч Анатоль, Жук Настасся Андрэеўна, Зайцаў Максім Фёдаравіч.
Амаль за 20 год састаў “Ліры” павялічыўся да 27 удзельнікаў. Клуб удзельнічае ва ўсіх грамадскіх мерапрыемствах у Баранавічах, а таксама за межамі горада. “Ліраўцы” кожны год прымаюць удзел у свяце “Дзень пісьменства і друку”, на юбілеях Адама Міцкевіча ў Наваградку. Сябры клуба “Ліра” друкуюцца ў СМІ Рэспублікі Беларусь: газеце “Наш край”, абласной газеце “Заря”, выданні “Друг пенсионера” і многіх іншых.
Аб’яднанне мае сваіх зорных людзей. Такім чалавекам з’яўляецца Марыя Мікалаеўна Філіпава, якая нарадзілася у 1948 годзе. Паэтка скончыла Берасцейскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна. Выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, уладальнік гранта Баранавіцкага гарвыканкама “За асаблівы ўклад у развіццё сістэмы адукацыі” (2022). Друкавалася ў розных перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках “Купальскія зоры”, “На крылах натхнення”, “Крыніца дабрыні”. Аўтар кніг вершаў “Жизнь луговая”, “Па забытай сцяжынцы”, зборніка апавяданняў “Зялёная вуліца”. Пераможца Берасцейскага абласнога конкурсу “Слёзы сясцёр Хатыні”, які праводзіла абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узна-гароджана дыпломам пераможцы (2022).
Яшчэ адной зоркай “Ліры” з’яўляецца Раіса Міхай-лаўна Раманчук, якая нарадзілася 20 красавіка 1957 г. у вёсцы Літараўшчына Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці. Першыя вершы былі надрукаваны ў газеце Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання “Текстильщик”. Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, шмат гадоў вяла ў прамым эфіры віншавальную перадачу “Жадаем Вам” на радыё. Шмат друкавалася на старонках мясцовага друку, у часопісах “Крыніца жыцця” і “Акно”, паэтычных зборніках “Святліца”, “Гоман”, “Вечнасць… А там? Што там?.. “, “Дыханием единым”.. Аўтар кніг “Сцежка ў дзяцінства” (2003), “Рамонкавы ранак” (2013), “Звон вера-совы” (2020), “Дабрыня” (2014).
Кіраўніком літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” яна з’яўляецца шмат гадоў. Гасцёўня “Крыніца” існуе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, сябра клуба “Купальскiя зоры” пры цэнтральнай бiблiятэцы iмя Валянцiна Таўлая.
У беларускай чытанцы для трэцяга класа (старонка 40) змешчаны яе верш:
Крынiчкаю лагоднай няхай цячэ гамонка,
Няхай шчыруе мова над любаю старонкай!
Няхай на роднай мове ўсе людзi размаўляюць:
РАДЗIМУ, МОВУ, МАЦI
Нiяк не раздзяляюць.
Друкуецца з 1972 года ў мясцовай i рэспублiкан-скай прэсе. Сааўтар шматлiкiх альманахаў i калектыўных зборнiкаў паэзii i прозы. На сёння Раіса Міхайлаўна – аўтар пяцi зборнікаў паэзіі i прозы, дзвюх дзіцячых кніжачак (для самых маленькiх), на яе словы напісана 12 песень.
У рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” праводзіць сустрэчы з вучнямі школ, студэнтамi, працаўнiкамi прадпрыемстваў горада Баранавічы і Бара-навіцкага раёна, прысвечаныя гістарычнай памяці з мэтай папулярызацыі беларускай мовы.
Жадаю удзельнікам літаратурнага аб’яднання “Ліра” творчых поспехаў. З юбілеем !!!
Аляксей Шалахоўскі,
гісторык культуры.