Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзеці ў галоўнай кніжніцы Ліды

Дзеці ў галоўнай кніжніцы Ліды

4 красавіка 2023, 21:30 Мова 6
Дзеці ў галоўнай кніжніцы Ліды

29 сакавіка Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі вучні 4-х класаў аздараўленчага прышкольнага лагеру ДУА “Першамайская сярэдняя школа”.

Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра галоўную кніжніцу горада: у якім годзе яна ўпершыню расчыніла свае дзверы чытачам, якая кніга ў фондзе самая старая, з якіх структурных аддзелаў складаецца бібліятэка, як адбываецца расстаноўка кніг на абанеменце, якія кнігі і часопісы найбольш папулярныя сярод чытачоў школьнага ўзросту і дарослага насельніцтва ў цяперашні час. Вельмі ўразіла школьнікаў інсталяцыя да 700-годдзя з часу заснавання г. Ліды. Сёння гэта галоўная фотазона бібліятэкі – дзеці з задавальненнем зрабілі здымак на памяць.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас