Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Шчырыя прысвячэнні класікам, роднаму краю і землякам

Шчырыя прысвячэнні класікам, роднаму краю і землякам

29 сакавіка 2023, 07:14 літаратура 48
Шчырыя прысвячэнні класікам, роднаму краю і землякам

25 сакавіка на ХХХ Мінародным кніжным кірмашы ў Менску пісьменнікі з Гарадзеншчыны прэзентавалі літаратурны зборнік “Песнярам Айчыны”, у які ўвайшлі паэтычныя прысвячэнні класікам беларускай літаратуры Янку Купалу, Якубу Коласу, Mаксіму  Багдановічу, Уладзіміру Караткевічу і іншым песнярам беларускага краю. (Кніга выходзіла ў выдавецтве ЮрСаПрынт у 2022 годзе). У кнігу таксама былі ўключаны творы студэнтаў філалагічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Зборнік прадстаўляла старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення СПБ Людміла Антонаўна Кебіч.

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі ГрДУ, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Аліна Сабуць распавяла пра эсэ, якія яна прысвяціла слынным беларускім творцам, а таксама жанчынам-музам, якія натхнялі ў розныя  перыяды Янку Купалу ствараць узнёслыя вершы пра каханне, маляваць свой дасканалы ідэал жанчыны.

Са сваімі творамі, набыткамі апошніх гадоў працы пазнаёмілі чытачоў Таццяна Мазур, Ліна Багданава,Ганна Скаржынская-Савіцкая, Таццяна Яцук, Аліна Сабуць, Мікалай Іваноўскі. Т. Мазур прадставіла публіцыстычныя нататкі, прысвечаныя скідзельцам. Ліна Багданава распавяла пра свае інтэрактыўныя апавяданні для падлеткаў, якія выходзілі ў выдавецтве “Народная асвета”. Г. Скаржынская-Савіцкая – са зборнікам апавяданняў “Жамчужына роднага краю”. Выразна, прыгожа, ўрачыста гучала родная мова ў гэты дзень з вуснаў гарадзенскіх пісьменнікаў.

На сустрэчы з чытачамі выступіў таксама кампазітар з Гарадзеншчыны Валерый Кручкоў, аўтар зборніка музычных твораў на вершы Людмілы Кебіч.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас