Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

29 сакавіка 2023, 06:55 літаратура 160
Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

Нечакана памёр пісьменнік, рэдактар аддзела прозы часопіса “Полымя” Анатоль Казлоў, паведамілі ў сацыяльных сетках ягоныя калегі. Яму было 60 гадоў.

 Анатоль Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1962 года ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна на Магілёўшчыне. У 1985 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1988-1990 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй “Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х – пачатку 1930-х гадоў”.

Працаваў на адказных пасадах у часопісах “Полымя”, “Маладосць” і “Нёман”, у 2003-2009 гадах быў галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”.

З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006-га – членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар празаічных зборнікаў “Міражы ценяў” (1990), “І тады я памёр…” (1993), “Незламаная свечка” (2000), “Юргон” (2006),”Горад у нябёсах” (2009), “Той, хто абганяе сны” (2014).

Светлая памяць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас