Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Пальмавая нядзеля (Palmsonntag) у Германіі

Навіны Германіі. Пальмавая нядзеля (Palmsonntag) у Германіі

29 сакавіка 2023, 07:29 У свеце 35
Навіны Германіі. Пальмавая нядзеля (Palmsonntag) у Германіі

Пальмавая нядзеля (Palmsonntag) паводле хрысціянскай веры – рэлігійнае свята, але дзяржаўным святам яно не з’яўляецца. У Беларусі гэты дзень завуць Вербніцай. І ў каталіцкай, і ў евангелічнай цэрквах Palmsonntag святкуюць у апошнюю нядзелю Вялікага паста і ў той жа час у адпаведнасці з каталіцкім абрадам яна з’яўляецца пачаткам Вялікага тыдня (Karwoche ці die Heilige Woche). Свята Пальмавай нядзелі згадвалася з чацвёртага стагоддзя. Але першыя асвячэнні пальмаў і шэсці датуюцца IX стагоддзем. Паколькі на поўначы пальмы не растуць, то ў Беларусі пальмавыя лісці замяняюцца галінкамі вярбы, а ў Германіі гэта галінкі самшыту.

 

Што святкуюць у Пальмавую нядзелю?

 

Пальмавая нядзеля цесна звязана з Вялікаднем. Рэлігійную аснову стварае ўваход Езуса ў Іерусалім. Паводле Евангелля, людзі віталі Езуса і раскідвалі пальмавыя галіны. Гэта адбывалася таму, што ў старажытнасці пальмавыя галіны шанаваліся як святыя расліны і сімвалізавалі жыццё і перамогу. Паводле падання, уваход Езуса суправаджаўся крыкамиі: “Асанна сыну Давыда”.

 

Як святкуюць Пальмавую нядзелю ў цэрквах?

Як у каталіцкай, так і ў евангелічнай цэрквах існуюць выразныя літургічныя абрады для Пальмавай нядзелі. У католікаў асвячаюцца пальмавыя галіны, якія затым застаюцца ў кватэрах і хатах на працягу ўсяго года і спальваюцца толькі ў Папяльцовую сераду (Aschermittwoch) наступнага года. Акрамя таго, пасля чытання Евангелля праходзяць шэсці. У адпаведнасці з каталіцкай традыцыяй спяваюць песні “Спявайце псалмы радасці цару” (Singt dem Kоnig Freudenpsalmen) і “Паднімаецца каралеўскі сцяг” (Des Kоnigs Fahne schwebt empor).

 

Якія звычаі пераважаюць у Пальмавую нядзелю?

Адзін з самых вядомых звычаяў Пальмавай нядзелі – асвячэнне і раздача пальмавых галін. Гэты звычай таксама можа быць выкананы з аліўкавымі галінамі ці самшытам і існуе з ранняга сярэднявечча. У паўночнай Германіі дзеці прыносяць асвячоныя пальмавыя галіны сваім бабулям, дзядулям і хросным, за што атрымліваюць узнагароды ў выглядзе ласункаў.

У некаторых месцах таксама захоўваецца традыцыя пальмавага асла (Palmesel), якога вядуць у працэсіі Пальмавай нядзелі, што таксама нагадвае біблейскую гісторыю. Гэты звычай захаваўся першым чынам у Сярэдняй Франконіі і Верхняй Баварыі.

 

Пальмавая нядзеля ў горадзе Heilbad Heiligenstadt у Айхсфельде мае адмысловае значэнне. Шэсце ў Пальмавую нядзелю з постацямі Цярпенняў Хрыстовых у натуральную велічыню праходзіць тут з 1734 года і, па дадзеных ЮНЭСКА, з’яўляецца “нематэрыяльнай культурнай спадчынай”. Першапачаткова гэта было шэсце ў Вялікую пятніцу, але яго перанеслі. Акрамя таго, трэба назваць Швабскі горад Мётлінген (Mоttlingen) у раёне Кальв, дзе праходзіць пальмавая язда верхам на аслах (Calwer Palmritt).

Чыста нямецкі звычай рэгіёнаў Адэнвальд, Рэйнгесен і Гесен-Рыд – гэта пальмавы заяц, які прыносіць адно зваранае яйка. Яго трэба з’есці.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас