Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі

Прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі

22 сакавіка 2023, 20:40 Выданні 40
Прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне тыражом 45 тысяч экзэмпляраў канверт “Слуцк – культурная сталіца Беларусі 2023 года”. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Беларусі.

Канверт праілюстраваны выявамі гістарычных, знакавых для Случчыны аб’ектаў. На першым плане бачым помнік Настассі Слуцкай, якая праславілася як арганізатар абароны Слуцка і Слуцкага краю ад набегаў крымскіх татар у пачатку XVI стагоддзя. Помнік, аўтар якога – скульптар Сяргей Аганаў, устаноўлены перад Домам шлюбаў у 2016 годзе. Дарэчы, у самай старажытнай частцы Слуцка, якая ў розныя гіста-рычныя перыяды называлася Дзядзінец, Град, Капец, Верхні замак, Саборная горка, Бязбожная горка, Вялікая горка. Як бачна, назвы красамоўна адлюстроўваюць гісторыю аднаго са старажытных гарадоў Беларусі, змены (часта кардынальныя) у жыцці яго жыхароў.

Яшчэ адна ілюстрацыя на канверце – Кафедральны сабор святога Арханёла Міхаіла, помнік беларускага драўлянага дойлідства другой паловы XVIII стагоддзя. Крыху далей – выява будынка гімназіі № 1 горада Слуцка, найстарэйшай школы Беларусі, якая вядзе сваю гісторыю з 1617 года. Аб’яднаўчым сімвалам гэтых ілюстрацый выступае сучасны герб горада Слуцка.

Намінал маркі канверта адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 грамаў у межах Рэспублікі Беларусь. На марцы адлюстраваны выявы слуцкага пояса і будынка краязнаўчага музея, пабудаванага ў канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя. Да пачатку XX стагоддзя ён выкарыстоўваўся як дом дваранскага сходу, а потым стаў гарадскім клубам. З 1952 года тут размяшчаецца краязнаўчы музей.

Будынкі сабора і краязнаўчага музея занесены ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як аб’ект гістарычна-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Канверт і спецыяльны штэмпель для памятнага га-шэння, прысвечаныя Слуцку – культурнай сталіцы Беларусі 2023 года, сталі вынікам творчага супрацоўніцтва мастака Таццяны Дольскай і дызайнера Марыны Віткоўскай.

Анатоль Жук,

жыхар г. Слуцка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас