Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
105-я ўгодкі Вялікага Звеставання для беларусаў

105-я ўгодкі Вялікага Звеставання для беларусаў

22 сакавіка 2023, 20:50 Грамадства 14
105-я ўгодкі Вялікага Звеставання для беларусаў

Урачыстасць Звеставання Пана

25 сакавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана.

Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння. Гэта, канешне ж, умоўная дата, таксама як і дата Божага Нараджэння. Ва Усходніх Цэрквах Дабравешчанне адзначалі ўжо ў V стагоддзі. На Захадзе дзень Уцелаўлення Божага Сына пачалі святкаваць падчас пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага ў VІІ стагоддзі.

У падзеі, звязанай з прыходам Хрыста на зямлю, Касцёл бачыць здзяйсненне надзеі Ізраэля. Марыя – гэта ўвасабленне Ерусаліма і спадкаемца дадзеных яму абяцанняў, якія спаўняюцца, калі Яна, напоўненая верай, прамаўляе у момант Звеставання словы: “Вось я – слуга Пана, няхай мне станецца паводле Яго слова”. Дзякуючы Марыі Бог становіцца “Богам з намі” – прадказаным прарокамі Эмануэлем.

Хіба што ніводзін эпізод са Святога Пісання не набыў такой папулярнасці ў мастацтве, як сцэна Звеставання. Шматлікія творцы спрабавалі розным чынам выявіць тое, што святы Лука перадае на пачатку свайго Евангелля: Божы Пасланец Арханёл Габрыэль прыносіць Марыі нечаканую і радасную вестку і атрымлівае Яе згоду на незвычайную місію. Марыя павінна нарадзіць Сына, якому дасць імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў.

Евангельскі аповед пра Звеставанне прадстаўляе нам момант спаткання Божай волі са свабодай чала-века. У ім паказаны свабодны адказ Марыі на Божае запрашэнне. Чалавек заўсёды патрэбны Богу як свабодная асоба, а не як нявольнік.

Католікі просяць у гэты дзень падчас святочных набажэнстваў, каб “вызнаючы, што Сын Марыі Панны – гэта сапраўдны Бог і сапраўдны чалавек, моцай Яго Уваскрасення маглі дайсці да вечнай радасці”, а прамаўляючы Сімвал веры, кленчаць на словы “І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі”, каб такім чынам ушанаваць гэтую вялікую Таямніцу.

У апошні час у Беларусі свята Звеставання носіць і значнае грамадзянскае адценне.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд
літаратура

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

19 верасня 2023, 22:4136
Да Дня горада
Культура

Да Дня горада

30 жніўня 2023, 06:3819
LidBeer і 700-годдзе Ліды
Грамадства

LidBeer і 700-годдзе Ліды

7 верасня 2023, 21:1717
Алена Анісім на перазахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні: "Немагчыма перадаць усе думкі і пачуцці". ФОТА
Грамадства

Алена Анісім на перазахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні: "Немагчыма перадаць усе думкі і пачуцці". ФОТА

25 лістапада 2019, 10:0017
Далучайцеся да нас