Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як праходзіла рэспубліканская дыктоўка

Як праходзіла рэспубліканская дыктоўка

7 сакавіка 2023, 08:19 Мова 54
Як праходзіла рэспубліканская дыктоўка

Міжнародны дзень роднай мовы – цудоўнае свята. Яно было заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Беларусь не стала выключэннем. У нашай краіне Дзень роднай мовы адзначаецца шэрагам мерапрыемстваў. Адно з іх – рэспубліканская дыктоўка, ініцыяваная старшынём Прэзідыума НАН Беларусі акадэмікам Уладзімірам Гусаковым.

Дырэктар Інстытута лінгвістыкі імя Якуба Коласа Ігар Капылоў з прыемнасцю адзначыў, што цікаўнасць да дыктоўкі з кожным годам толькі расце. Па яго словах, у гэтым годзе на яе запісалася больш за 9 тысяч людзей. Прадстаўлены ўсе 118 раёнаў Беларусі. Акрамя таго, ёсць удзельнікі з-за мяжы: з Канады, Італіі, Германіі, Чарнагорыі, Сербіі, Грузіі і нават з далёкай Аляскі.

Сёлета тэкст для дыктоўкі быў абраны невыпадкова. “Беларусь – краіна- мара” – менавіта такая назва ў тэкста, напісанага Уладзімірам Гусаковым спецыяльна для гэтага мерапрыемства. Там распавядаецца пра прыгажосць нашай прыроды, пра няпростую гісторыю краіны, пра тую веліч, якой дасягнула Беларусь у мірны час.

Самыя граматныя ўдзельнікі атрымалі пасля дыктоўкі падарункі: тлумачальныя слоўнікі і сертыфікаты пра ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы.

 Лізавета ГОЛАД.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас