Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўка з марамі Максіма Гарэцкага

Дыктоўка з марамі Максіма Гарэцкага

7 сакавіка 2023, 08:22 Мова 73
Дыктоўка з марамі Максіма Гарэцкага

Дзень роднай мовы ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адзначылі агульнаўніверсітэцкай дыктоўкай. Для чытання быў абраны фрагмент з твораў Максіма Гарэцкага, чыё 130-годдзе мы адзначылі напярэдадні. Агучыць прачулыя, мудрыя і сакавітыя словы класіка была запрошана пісьменніца, загадчык аддзела культуры газеты “Звязда” Людміла Рублеўская.

Прыняць удзел у пачэснай акцыі, каб выказаць любоў і павагу да беларускай мовы, прыйшло больш за паўтары сотні студэнтаў, а таксама выкладчыкі ўніверсітэта.

-Усім добра вядома, што беларуская мова з’яўляецца адной з самых меладычных моў у свеце, – заўважыў у прывітальным слове прарэктар універсітэта па навуковай працы Ягор Гусакоў і пажадаў усім добра справіцца з дыктоўкай.

 Напачатку ўдзельнікаў чакаў падарунак: беларуска-кітайскі квартэт выканаў песню “Купалінка”, потым група кітайскіх студэнтаў агучыла верш Максіма Багдановіча “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы…” Выкананая на цымбалах дзівосная мелодыя песні “Ты мне вясною прыснілася…” стала нагодай аддаць даніну памяці аўтару слоў, паэту Міхасю Шушкевічу, які нядаўна пайшоў з жыцця.

Тэкст дыктоўкі меў назву “Жыццё, жыццё… як тыя мары…”. Тэкст, які складалі цытаты з некалькіх вядомых твораў, захапіў філасофскім зместам і мілагучнасцю. Як адзначыла Людміла Рублеўская, мова Максіма Гарэцкага надзвычай багатая, насычаная адметнымі, малавядомымі словамі і нават аўтарскімі новатворамі, некаторыя з якіх прыжыліся ў беларускай літаратурнай мове. Сустракаліся такія сакавітыя словы і ў тэксце дыктоўкі, так што нават добрыя знаўцы мовы змаглі ўзбагаціць свой лексічны запас.

 Акцыя адбылася ў добрым настроі, усе шчыра стараліся, а сам тэкст па першым прачытанні выклікаў незапланаваныя апладысменты: “Жыццё, жыццё! Мы ўсе прыходзім на свет хто песняром, хто разьбяром, а хто тым і сім патроху. Бачу я бясконцы шлях у вялікім полі. І падарожнікаў… І вечнасць варушыцца ў маёй істоце: ідзі, ідзі!”. Адразу пасля завяршэння працы ўдзельнікі змаглі з дапамогай загадчыка кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ Вольгі Губскай праверыць, як справіліся з заданнем, зверыцца з тэкстам на экране і нават разабраць памылкі.

 Пасля падвядзення вынікаў удзельнікі змаглі задаць пытанні Людміле Рублеўскай, тым больш у зале аказаліся добрыя знаўцы і прыхільнікі яе творчасці, потым адбылася аўтографсесія. Студэнты беражліва забіралі свае бланкі з дыктоўкай, каб дадаць да папярэдніх, з такіх жа дыктовак, і запэўнівалі, што наступныя гады абавязкова папоўняць гэтую калекцыю.

Людміла ІВАНОВА.

Фота: БДЭУ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас