Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Супермаркеты і дыскаўнтары змяншаюць да 20% цэны на любімы прадукт

Навіны Германіі. Супермаркеты і дыскаўнтары змяншаюць да 20% цэны на любімы прадукт

22 лютага 2023, 08:47 У свеце 22
Навіны Германіі. Супермаркеты і дыскаўнтары змяншаюць да 20% цэны на любімы прадукт

Да радасці спажыўцоў – падзенне цэнаў, якое даткнулася сметанковага масла, распаўсюдзілася, у тым ліку, і на каву. У некаторых выпадках яе кошт будзе зніжаны на 20%. Так, у крамах Aldi цэны на цэлую ў зернях, і молатая кава ад уласных гандлёвых марак упадуць “неадкладна і ў доўгатэрміновай перспектыве” на 7- 20%. Новаўвядзенне распаўсюджваецца на Aldi Sud і Aldi Nord.

Norma таксама прапануе зніжэнне цэнаў да 20% на смажаную каву і эспрэса ў зернях. Аналагічная палітыка закранула і ўласныя брэнды дыскаўнтара. Сеткі супермаркетаў Edeka і Rewe, дыскаўнтар Penny таксама не прамарудзілі абвясціць пра тое, што яны рушаць услед за прыкладам сваіх канкурэнтаў. Падобная акцыя падмацавана зніжэннем з восені цэнаў на каву на сусветным рынку.

Магчыма, гэта толькі пытанне часу, калі астатні гандаль рушыць услед за прыкладам першапраходцаў. Урэшце, кава лічыцца адным з асноўных маркераў, які пакупнікі выкарыстоўваюць у якасці арыенціру для ўспрымання цэнавай палітыкі таго ці іншага рознічнага прадаўца.

 

Зніжэнне цэнаў на малочныя прадукты

Напачатку лютага буйныя дыскаўнтары і сеткі супермаркетаў у Германіі ўпершыню абвясцілі пра рэзкае зніжэнне цэнаў на сметанковае масла ўласнай маркі – яно патаннела да 40 цэнтаў за пачак. І гэта было не кароткатэрміновае зніжэнне, а новы адэкватны кошт папулярнага малочнага прадукта.

У наш час многія рытэйлеры хочуць перагледзець свае кантракты з пастаўшчыкамі малака. Асноўная прычына – ніжэйшая цана на сырое малако, якога ў апошні час вырабляецца ўсё больш і больш, што прыводзіць да перапаўнення складоў.

У дыскаўнтарах таксама зменшыліся цэны многіх сродкаў гігіены.

Паводле СМІ.

Фота: FREEPIK.COM / @ CHEVANON.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас