Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слуцк – культурная сталіца Беларусі

Слуцк – культурная сталіца Беларусі

17 лютага 2023, 17:31 Культура 135
Слуцк – культурная сталіца Беларусі

Зацверджаны лагатып культурнай сталіцы Беларусі 2023 года. Яго асновай стаў слуцкі пояс – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, выдатны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным сімвалам культурнай самабытнасці, але і сучасным брэндам Беларусі. Нездарма 30 лістапада 2012 года была зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі “Слуцкія паясы” на 2012-2015 гады.

У адпаведнасці з гэтай праграмай дзесяць гадоў таму назад на рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў “Слуцкія паясы” наладзілі сучасную вытворчасць слуцкіх паясоў. 27 кастрычніка 2013 года з унікальнага станка германскай фірмы MAGEBA сышоў першы ўзор сучаснага слуцкага пояса.

Наогул, 2013 год быў багатым на падзеі, звязаныя са слуцкімі паясамі. Каля прадпрыемства, якое размяшчаецца паблізу ўзбярэжжа ракі Случ, у жніўні ўстаноўлены памятны знак “Адраджэнне слуцкага пояса”, у верасні – скульптура “Ткач”. У тым жа месяцы першых наведнікаў прыняў Музей слуцкіх паясоў. У лістападзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты “Слуцкія паясы. Меткі” і “Слуцкія паясы. Калекцыянаванне” серыі “Слуцкія паясы”. У канцы 2013 года выдавецтва “Беларусь” выпусціла ў свет кнігу кандыдата мастацтвазнаўства Барыса Лазукі “Слуцкiя паясы. Адраджэнне традыцый”. 4 снежня 2013 года ў галерэі мастацтваў – філіяле Слуцкага краязнаўчага музея – адбылася ўрачыстая дэманстрацыя слуцкага пояса, набытага пры фінансавай падтрымцы жыхароў Случчыны шляхам дабрачынных ахвяраванняў.

Каб падкрэсліць непарыўную сувязь мінулага і сучаснасці, у лагатыпе культурнай сталіцы Беларусі 2023 года выкарыстаны адзін з арнаментаў слуцкага пояса, выкананы ў тэхніцы інкрустацыі саломкай. Залацісты колер саломкі гарманічна ўвязваецца з залатымі ніткамі слуцкага пояса. Інкрустацыю выканала майстар Квасыніцкага цэнтра рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці” Наталля Гарбацэвіч. Гэта не адзіная работа Наталлі, з-пад яе рук выйшла цэлая серыя работ з саломкі па матывах слуцкіх паясоў.

Інкрустацыю саломкай і выяву слуцкага пояса аб’яднаў у адзінае цэлае – лагатып культурнай сталіцы Бе-ларусі 2023 года – Уладзімір Хвораў, адміністратар інтэрнэт-сайта Слуцкага раённага цэнтра народнай творчасці. Ён – не прафесійны мастак або дызайнер, камп’ютарная графіка – адно з яго шматлікіх захапленняў у вольны час.

Анатоль Жук,

жыхар г. Слуцка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Навіны Германіі. 75 гадоў Федэральнаму агенцтву тэхнічнай дапамогі
У свеце

Навіны Германіі. 75 гадоў Федэральнаму агенцтву тэхнічнай дапамогі

29 жніўня 2025, 07:1858
Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід.  Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі
Гісторыя і краязнаўства

Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі

26 чэрвеня 2025, 19:1058
Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі
Мова

Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі

4 сакавіка 2019, 19:4153
Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.
Грамадства

Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.

24 верасня 2018, 12:4352
Далучайцеся да нас