Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

15 лютага 2023, 07:10 Мова 149
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Мікола Гусоўскі і яго паэма “Песня пра зубра”

 

Выдатны беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі вядомы перш за ўсё сваёю “Песняю пра зубра” – літаратурным шэдэўрам, напісаным на лацінскай мове.

Галоўным героем паэмы выступае зубр, які сімвалізуе сабою беларускую зямлю і яе жыхароў. Ён адначасова – і пераможаны, і пераможца, забойца і забіты. Ён – пушчы і долы, рэкі і балоты, ён – смерд, і ён – князь. Звер набывае чалавечыя рысы: ён здольны быць пяшчотным і лагодным, лютым і неўтаймавальным. Ён – князь пушчы і яе валадар, аднак, ён жа – і яе спараджэнне. Ніводная жывёліна не параўнаецца моцаю, трываласцю і веліччу з зубрам. Ён велікадушна адпускае з мірам таго, хто не бярэ на яго зброю, і люта помсціць таму, хто ідзе на яго з мечам.

Цудоўным і непасціжымым чынам у паэме пераплятаюцца зубр, князь і народ. Дзяржава, валадар, людзі, прырода ўпісваюцца ў магутную постаць зубра, робяцца часткамі ягонай істоты. Гэта надае паэме незвычайную суладнасць і завершанасць. Кожны радок, кожны дыстых надзіва мілагучны і дасканалы, адліты рукою вялікага майстра. Любое слова нясе ў сабе непаўторны водар аўтарскай душы, напоўнена вялікай любоўю і ласкаю да радзімы, да свайго люду.

“Песня” была надрукавана ў 1523 годзе ў Кракаве, дзе паэт правёў апошнія гады перад смерцю.

(Кампіляцыя Лідскай РБ, 189 слоў.)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Далучайцеся да нас