Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

15 лютага 2023, 07:12 Мова 159
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Чалавек ідзе

 

Гэта было даўно-даўно… Можа, мільён гадоў назад. Дакладна сказаць нельга, але прыблізна навука ведае, калі і як гэта было. Ёсць сведкі з таго часу: розныя знакі, рэчы, расліны, косці, каменні, нават самыя пласты зямлі, якія досыць праўдзіва могуць расказаць цікавыя гісторыі з таго часу. Трэба толькі навучыцца іх разумець…

З такіх помнікаў і склалася гісторыя, аб якой тут гаворыцца.

У тыя часы наша Еўропа мела зусім не такі выгляд, як цяпер. Мора займала ўсю сучасную Паўднёвую Еўропу і даходзіла да Альпаў, а ў нас – да нізоўяў Дняпра і Волгі.

Каўказскія, Крымскія горы, Альпы, Апеніны тады толькі што пачыналі падымацца ад зямлі. Усюды дзейнічалі вулканы, нават у такіх месцах, дзе цяпер аб гэтым ніхто і не думае, напрыклад, у сучаснай Германіі, Англіі. Казбек, Эльбрус выкідалі агонь, попел, лаву.

Паступова, павольна, на працягу соцень тысяч гадоў Еўропа прымала той выгляд, які мае ў нашы дні.

І клімат быў іншы, значна цяплейшы, напрыклад, як цяпер у Паўночнай Афрыцы.

Адпаведна гэтаму і расліннасць была больш разнастайная і багатая. Фігавыя і лаўравыя дрэвы раслі разам з хваёвымі. Разам з дубам, клёнам і вязам падымаліся пальмы, а нашы бярозы і вербы стаялі побач з міртамі, магноліямі і алеандрамі.

Уся гэтая расліннасць складала велізарныя лясы, якія займалі большую частку Еўропы. Насельнікамі гэтых лясоў былі ўсялякія звяры, з якіх адны дайшлі да нашага часу бадай што такімі самымі, як былі, другія значна змяніліся, а трэція зусім зніклі, і іх цяпер называюць “дапатопнымі”.

(Янка Маўр, 228 слоў.)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас