Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Песня даўжынёю ў жыццё”

“Песня даўжынёю ў жыццё”

8 лютага 2023, 20:28 Культура 105
“Песня даўжынёю ў жыццё”

“Песня даўжынёю ў жыццё”. Так называецца экспазіцыя, якая 28 студзеня 2023 года была адкрыта ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Прысвечана яна беларускай паэтэсе Канстанцыі Буйло, якой нядаўна споўнілася б 130 год з дня нараджэння.

Чым значная гэтая асоба для Лідчыны? Якія вядомыя асобы зафіксаваны ў біяграфіі і творчай дзейнасці паэтэсы? Хто паспрыяў ёй у творчым сталенні? Якія загадкі і таямніцы затоены ў біяграфіі Канстанцыі Буйло? Які яе верш стаў песняй-гімнам? Гэта і шмат іншага можна даведацца з экспазіцыі.

Першымі наведвальнікамі сталі сябры з літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, а таксама прадстаўнікі з гістарычнай гасцёўні “Памяць за сабою пакліч”. Менавіта яны разам з куратарам выстаўкі акунуліся ў біяграфічныя вехі, прайшліся дарогай паэтэсы, але больш закранулі тыя моманты, якія цікавыя для Лідчыны.

Былі арганізаваны прагляды дакументальнага фільма пра паэтэсу, а таксама відэакліпа песні “Люблю наш край” у выкананні Алесі з ансамбля “Сябры”. Але ж найбольш уражліва і пазітыўна прайшла напрыканцы музычная частка, на якой на спробу была сыграна гэтая ж мелодыя песні, але ж пад баян куратарам экспазіцыі Алесем Хітруном і ў галасавым агучванні сабраўшыхся прыхільнікаў.

І ўсё па-беларуску! У Доме паэта!

Такім чынам можа і любы прыхільнік з музычным слыхам паспрабаваць сябе ў ролі баяніста, а таксама зра-біць фота ў адведзенай фотазоне.

Экспазіцыя будзе працаваць яшчэ доўгі час з той мэтай, каб ёй зацікавілася і школьная аўдыторыя, у якой на слыху ўжо творчасць беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло.

Гайда ў Дом Валянціна Таўлая!!! Канстанцыя Буйло чакае сваіх прыхільнікаў!!!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас