Home
У свеце

Навіны Германіі. Германія: “Кліматычным актывістам” пагражаюць сур’ёзныя штрафы

Навіны Германіі. Германія: “Кліматычным актывістам”  пагражаюць сур’ёзныя штрафы

У час пратэстаў у Лютцараце кампаніі была нанесена значная матэрыяльная шкода, адзначае RWE. Энергетычны канцэрн хоча прыняць судовыя меры супраць дэманстрантаў.

 

Сітуацыя ў паселішчы Лютцарат абвастрылася напачатку студзеня напярэдадні зносу гэтага населенага пункта ў сувязі з планамі канцэрна RWE пашырыць адзін з найбуйнейшых буравугальных разрэзаў Германіі – Гарцвайлер. Жыхары мястэчка былі эвакуяваны – насуперак супраціву сотняў кліматычных актывістаў – падчас шырокамаштабнай паліцэйскай аперацыі, якая доўжылася некалькі дзён. Па дадзеных энергетычнай кампаніі, падчас пратэстаў была нанесена значная шкода маёмасці RWE, у тым ліку належным канцэрну аўтамабілям і абсталяванню. Акрамя таго – разбурана некалькі студняў і размеркавальных станцый.

Па выніках супрацьзаконнай актыўнасці дэманстрантаў – энергетычная кампанія абвясціла пра свой намер прыняць супраць іх меры. Прадстаўнік канцэрна RWE Гвіда Штэфен заявіў газеце “Neue Osnabrucker Zeitung”: “Усе парушальнікі павінны настроіцца на атрыманне пазову для пакрыцця шкоды”. Наколькі высокімі могуць быць прэтэнзіі, на сённяшні дзень яшчэ невядома. Канчатковай ацэнкі шкоды, нанесе-най высяленнем, пакуль няма.

 

Час пытанняў па Лютцараце

 

Падчас актуальных дэбатаў, праведзеных у Бундэстазе, крытыка раздавалася, у прыватнасці, у адрас “Зялёных”, абвінавачаных дэпутатам ад ХСС Фолькерам Ульрыхам у падвойных стандартах, – ім даводзіцца спальваць больш бурага вугалю і такім чынам, выкідваць больш CO2, таму што яны самі адкінулі пераходнае пашырэнне ядзернай энергетыкі.

Некалькі выступоўцаў падкрэслілі важнасць выканання права на дэманстрацыю, але пры гэтым папярэдзілі, што пратэсты павінны заставацца мірнымі. Эксперт па пытан-нях унутранай бяспекі з партыі лібералаў Мануэль Хефярлін, напрыклад, перасцярог: “Уласнае меркаванне парой становіцца абсалютным. У такім разе кампрамісы будуць успрымацца, як асабістая параза”.

Себасцян Фідлер з СДПГ заявіў, што левыя экстрэмісты спрабавалі пракрасціся ў шэрагі пратэстоўцаў, што дыскрэдытуе “добрыя высілкі кліматычных актывістаў”.

У той жа час Лукас Бенер, чалец парламента ад “Зялёных” з Ахена, падкрэсліў, што большасць удзе-льнікаў дэманстрацыі ў Лютцараце паводзілі сябе “абсалютна мірна”. Але пасля абвінавачванняў у празмерным гвалце, высунутых у адрас паліцыі, Камітэт унутраных спраў у Паўночным Рэйне-Вестфаліі палічыў неабходным перагледзець знятыя на відэа сцэны дэманстрацыі. Бенер таксама паведаміў пра ізаляваных радыкальных актывістаў, якія разбілі вокны яго офіса.

Дэбаты пад эгідай “Lutzerath – напад на вяршэнства закона” былі праведзены па просьбе AfD, прадстаўнікі якой заяўлялі пра “кліматычных тэрарыстаў”. У сваім выступе дэпутат парламента ад AfD Карстен Хільзе наогул паставіў пад сумнеў само існаванне пагрозы змены клімату.

 МК. FOTO: FREEPIK.COM.

Previous article Стары замак у Гародні запрашае
Next article Зміцер Захарэвіч. ЗНІКЛЫ Ў СНЕГАПАДЗЕ

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202417
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016