Home
Грамадства

Памёр Віктар Хурсік

Памёр Віктар Хурсік

Журналіст, пісьменнік і выдавец Віктар Хурсік памёр у Менску на 70-м годзе жыцця, паведамляе ягоная сям’я. Перад смерцю ён доўга хварэў.

Віктар Хурсік нарадзіўся 9 траўня 1953 года на чыгуначнай станцыі Уборак Асіповіцкага раёна. Скончыў Менскі політэхнічны тэхнікум, завочна Беларускі політэхнічны інстытут, да пачатку 1990-х працаваў па спецыяльнасці на розных беларускіх прадпрыемствах.

З 1980 года рэгулярна друкаваўся у беларускай прэсе, а ў 1991-2009 гадах стаў супрацоўнікам газеты “Звязда”. Акрамя таго, яшчэ з пачатку 1990-х пачаў спрабаваць сябе ў ролі выдаўца, а ў 2003-м заснаваў прыватнае выдавецтва, у якім выйшлі сотні кніг, многія з якіх – на беларускай мове. Былі часы, калі ягонае выдавецтва было адным з найбольш актыўных і прадуктыўных у сферы незалежнага беларускага кнігавыдання.

Пра свой прыход у выдавецкую справу Віктар Хурсік гаварыў:

– Раней за выхад адной кнігі, якая друкавалася велізарным тыражом, можна было адразу набыць кватэру. Аднак я прыйшоў у справу пазней. У наш час тыраж у 200 асобнікаў лічыцца звычайным. А ў 1000 асобнікаў – гэта наогул штосьці экстраардынарнае Я займаюся гістарычнымі даследаваннямі, друкую важныя для нацыянальнай спадчыны кнігі, якія застануцца і пасля  мяне, таму пачуваюся шчаслівым

Пісаў кнігі Віктар Хурсік і сам. У асноўным яго цікавіла гістарычная тэматыка. У 2001 годзе ён выдаў кнігу “Белы лебедзь у промнях славы. Магдаліна Радзівіл”, у 2002-м – “Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг.”, у 2006-м – “Кроў і попел Дражна. Гісторыя партызанскага злачынства”, у 2018-м – “Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл”.

Светлая памяць.

Previous article Навіны Германіі.
Next article Навіны Германіі. Культурная сталіца са сваёй дынамікай

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215