Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Эдуард Акулін. Калядны цуд

Эдуард Акулін. Калядны цуд

17 студзеня 2023, 20:07 літаратура 66
Эдуард Акулін.  Калядны цуд

І валоў паслухмяны статак,

і заспаныя пастушкі,

і сняжынкавы рой аплатак,

і анёльскія кажушкі,

і святло Віфліемскай зоркі,

і святыя дары Валхвоў,

і Галгофы пусты пагорак,

і бязгрэшнай Марыі кроў,

і прысутная сутнасць Шчасця,

і адсутны субстат пакут, –

а ўсё разам – душы Прычасце,

а ўсё разам – Калядны цуд!

9 студзеня 2023 г. 15:15.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас