Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Шульцэ: “Людзі ва Усходняй Афрыцы не забыты”

Навіны Германіі. Шульцэ: “Людзі ва Усходняй Афрыцы не забыты”

11 студзеня 2023, 19:40 У свеце 9
Навіны Германіі. Шульцэ:  “Людзі ва Усходняй Афрыцы не забыты”

Міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі абяцае аказаць падтрымку гаротнаму насельніцтву ў краінах Усходняй Афрыкі. Урад Германіі выдзяляе для гэтага 360 мільёнаў еўра.

Берлін (dpa) – Міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі Свенья Шульцэ папярэдзіла, што нельга забываць пра лёс мільёнаў галодных людзей ва Усходняй Афрыцы.

– На Афрыканскім Розе людзі моцна пакутуюць ад кліматычных змен, якія былі выкліканы не імі, – растлумачыла міністр. Па дадзеных яе міністэрства, Германія выдзяляе 360 мільёнаў еўра на падтрымку абяздоленых у гэтым рэгіёне. Грошы будуць прадстаўлены краінам, якія пацярпелі асабліва моцна – Самалі, Эфіёпіі і Судану.

З-за найбуйнейшай засухі за апошнія 40 гадоў мільёны людзей ва ўсходняй Афрыцы пакутуюць ад голаду. У некаторых раёнах людзі чакаюць дажджу ўжо два гады. Па словах міністра, сітуацыя пагаршаецца рэзкім ростам цэнаў на збожжа, угнаенні і энерганосьбіты.

– Акрамя таго, існуюць рэгіянальныя канфлікты і палітычныя крызісы. Тут неабходны салідарнасць, хуткая дапамога і шмат цярпення, – папярэдзіла Шульцэ.

Каля 200 мільёнаў еўра са сродкаў дапамогі прызначаны для аказання хуткай дапамогі непасрэдна насельніцтву. Па словах міністра, у Самалі і Судане грошы пойдуць у першую чаргу цяжарным жанчынам і маці з дзецьмі – яны асабліва пакутуюць ад голаду. Толькі ў Самалі, па дадзеных міністэрства, амаль два мільёны дзяцей пакутуюць ад недаядання. Акрамя таго, грошы прызначаны, напрыклад, для мясцовых цэнтраў аховы здароўя. Па дадзеных міністэрства, астатнія 160 мільёнаў еўра будуць скарыстаны ў больш доўгатэрміновай перспектыве для адаптацыі да змены клімату.

picture alliance/dpa

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас