Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы падрыхтавала “КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР НА 2023 ГОД”
Каляндар змяшчае звесткі аб знамянальных падзеях Лідчыны, памятных датах вядомых людзей, біяграфіі якіх звязаны з краем, на наступны год.
Арыгінал выдання знаходзіцца ў чытальнай зале Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Спасылка на электронны варыянт: https://ru.calameo.com/read/005411776d22b6ecc7d1b.
Складальнік:
Г.Р. Курбыка – галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Рэд.акцыя: А.А. Быстрыцкая, Г.І. Жышко.
Камп’ютарны дызайн вокладкі: С.І. Міхаловіч – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Адказны за выпуск: А.М. Мартынаў.
Наша Лідская зямля мае сваю слаўную гісторыю. Стагоддзямі насялялі гэты край працавітыя, высакародныя, багатыя на мастацкія таленты людзі, якія ўнеслі свой уклад у развіццё гаспадаркі, навукі, культуры і мастацтва.
Гэты краязнаўчы каляндар змяшчае прымеркаваныя да 2023 года юбілейныя даты, звязаныя з людзьмі і падзеямі на працягу ўсёй вядомай гісторыі Лідчыны.
Каляндар складзены з мэтай інфармацыйнай падтрымкі ўстаноў культуры і адукацыі, садзейнічання прафесійнай дзейнасці спецыялістаў бібліятэк, музеяў.
У 2023 годзе спаўняецца:
700 год таму назад (1323 г.) па загаду вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна пачалося будаўніц-тва Лідскага замка і заснаванне горада Ліды.
610 год таму назад (1413 г.) стала пісьмова вядома паселішча Ваверка, калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка.
590 год таму назад (1433 г.) адбыўся напад войскаў Вялікага князя Свідрыгайлы на Ліду. Безпаспяховы штурм замка. Горад спалены да тла.
410 год таму назад (1613 г.) у Амстэрдаме выдадзена карта Т. Макоўскага, на якой абазначаны: Ліда – горад з замкам і земскім судом; Беліца – горад; Ваверка, Крупа, Лебяда – мястэчкі; Белагруда – сяло са шляхецкім дваром.
250 гадоў з дня нараджэння Нарбута Юстына (каля 1773-1845 гг.), гісторыка, аўтара даследванняў па гісторыі Гарадзеншчыны.
210 год таму назад (1813 г.) рускія войскі генерала А. Ажароўскага і партызана-паэта Дзяніса Давыдава вызвалілі Ліду ад французскіх захопнікаў.
180 год таму назад (1843 г.) Ліда была павятовым горадам Віленскай губерні Расійскай імперыі.
160 год з дня нараджэння Біруты (сапр. Даравінская Амелія, 1863-1891 гг.), беларускай і польскай фалькларысткі, этнографа, даследчыцы фальклору Лідскага павета ў 1889 г.
160 год таму назад (1863 г.) было адчынена Голдаўскае народнае вучылішча.
150 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, начальніцы Лідскай жаночай гімназіі, дзіцячай пісьменніцы.
150 год таму назад (1873 г.) Ліда стала адзіным горадам Віленскай губерні пасля самой Вільні, у якім дзейнічала тэлеграфная станцыя, прымаўшая і перадаваўшая дэпешы, як з тэрыторыі свайго краю, так і з замежжа.
140 год з часу заснавання шклозавода “Нёман” (1883 г.) каля г. Бярозаўка Лідскага раёна мясцовым памешчыкам Зянонам Ленскім.
140 год з часу першай згадкі г. Бярозаўка Лідскага раёна (1883 г.).
75 год таму назад (1948 г.) пачала працаваць школа № 5, спачатку як пачатковая. У 1961 г. была рэарганізавана ў васьмігадовую, а ў 1978 г. (45 год назад) адбыўся першы выпуск дзесяцікласнікаў.
75 год з часу стварэння (1948 г.) народнага тэатра Лідскага раённага Дома культуры.
75 год таму назад (1948 г.) быў арганізаваны саўгас “Тарнова”, зараз у складзе ЛРСУП “Мажэйкава”.
65 год таму назад (1958 г.) пасля завяршэння будаўніцтва Дома афіцэраў (Зараз дзіцячая школа мас-тацтваў) і ўстаноўкі помніка Леніну аформілася плошча, якую ў пачатку 60-х гадоў называлі плошчай Леніна.
65 год таму назад (1958 г.) на базе машынна-трактарнай станцыі быў створаны Лідскі аўтарамонтны завод. З 1992 г. пераўтвораны ў РУП “Лідаграпраммаш”.
65 год таму назад (1958 г.) была створана Лідская рамонтна-трактарная станцыя ў в. Мінойты. З 2001 г. – Мінойтаўскі рамонтны завод.
65 год таму назад (1958 г.) у Лідзе пачала працаваць дзіцячая музычная школа.
60 год таму назад (1963 г.) вуліца Лідская была перайменавана ў вуліцу імя Валянціна Таўлая.
60 год таму назад (май 1963 г.) пачалося будаўніцтва лакафарбавага завода. 1 чэрвеня 1965 г. адбыўся пуск першай чаргі завода. У 1983 г. перайменаваны ў вытворчае аб’яднанне “Лакафарба”.
50 год таму назад (1973 г.) прынята пастанова ўраду БССР аб адкрыцці ў горадзе Лідзе музычнага вучылішча. (Зараз Лідскі дзяржаўны музычны каледж).
50 год з часу адкрыцця (1973 г.) абласной псіха-неўралагічнай бальніцы “Астроўля”.
45 год з часу адкрыцця (1978 г.) Лідскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 136 пры-борабудавання, зараз Лідскі політэхнічны каледж.
30 год з часу стварэння (1988 г.) народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” Гудскага дома культуры.
30 год таму назад (1993 г.) сярэдняя школа № 7 г. Ліды рэфармавана ў гімназію № 1.
Студзень
1 студзеня – 95 год з дня нараджэння Баяровіча Мар’яна Андрэевіча (1933 г., в. Альгецішкі Ашмянскага раёна – 2006), беларускага музыканта, музычнага педагога, фалькларыста. У 1958-1975 гг. працаваў у Гродзенскім музычным вучылішчы, у 1975-1996 гг. – у Лідскім музыч-ным вучылішчы.
3 студзеня – 285 гадоў з дня нараджэння Нарбута Казіміра (свецк. Даніла; 1738 г., в. Крупава Лідскага раё-на – 1807 г.), беларускага асветніка, філосафа, педагога, доктара права, прадстаўніка эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве.
6 студзеня – 85 год з дня нараджэння Стралюка Мар’яна Іванавіча (1938 г., в. Мохавічы Лідскага раёна – 2000 г.), беларускага вучонага ў галіне энергетыкі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара.
14 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння Буйло Канстанцыі (сапр. Калечыц; 1893-1986 гг.), беларускай паэткі. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Настаўнічала на Лідчыне.
14 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння Салянкіна Васіля Паўлавіча (1913 г., ст. Далжанская Луганская вобл. – 1965 г.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды.
15 студзеня – 115 гадоў з дня нараджэння Вітажэнца Стэфана (1908 г., г. Ліда – 1994 г., г. Варшава), удзельніка Другой Сусветнай вайны, узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары.
26 студзеня – 85 год з дня нараджэння Шарапы Аляксандра Віктаравіча (1938 г., в. Ходараўцы Лідскага раёна), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук (1988 г.), прафесара (1989 г.), першы заг. кафедры міжнародных адносін, першы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ (1995-2008 гг.).
Люты
10 лютага – 155 гадоў з дня нараджэння Каганца Каруся (сапр. Кастравіцкі Казімір, 1868-1918 гг.), пісь-менніка, мастака. У пач. ХХ ст. працаваў у Лідзе на будаўніцтве чыгункі Маладзечна-Масты.
13 лютага – 115 гадоў з дня нараджэння Растоўцава Аляксандра Канстанцінавіча (1908 г., г. Чырвонаслабодск, Мардовія – 1980 г., г. Ліда), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды.
13 лютага – 55 гадоў з дня нараджэння Саука Антона Уладзіміравіча (творчы псеўданім Антось Савук; 1968-2004 г., г. Ліда), краязнаўца. Асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала “Гісторыя Лідскага аэра-дрома”.
Сакавік
1 сакавіка – 90 годоў з дня нараджэння Жалкоў-скага Аляксандра Васільевіча (1933 г., в. Сасновы Бор Шчучынскага раёна – 2011 г., г. Ліда), журналіста, краязнаўца. У 1969-1986 гг. – рэдактар раённай газеты “Уперад”; 1986-2001 гг. – уласны карэспандэнт газеты “Гродзенская праўда”.
1 сакавіка – 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Лаўрэша (1963 г. Ліда), краязнаўца, пісьменніка.
8 сакавіка – 110 год з дня нараджэння Гапеева Яфіма Данілавіча (1908-1990 гг.), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Лідчыне 1943-1944 гг.
25 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Кастраміной Марыі Іванаўны (Моці) (1923-1943 гг.), партызанкі-падпольшчыцы Лідскага партызанскага злучэння (1941-1943 гг.), пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Красавік
15 красавіка – 70 год з дня нараджэння Фясенкі Івана Іванавіча (1953 г., ст. “Нёман” Лідскага раёна), беларускага педагога, краязнаўца, музеязнаўца.
15 красавіка – 85 год з дня нараджэння Макарэвіча Пятра Рыгоравіча (1938-2014 гг., г. Ліда), журналіста, беларускага пісьменніка. 25 гадоў працаваў у рэдакцыі “Лідскай газеты”.
21 красавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Новікава Алега Цімафеевіча (1928 г., в. Войлева Сенненскага раёна Віцебскай вобл. – 1998 г.), былога дырэктара саўгаса “Тарнова” (1960-1987 гг.), Заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.
24 красавіка – 85 гадоў з дня нараджэння (1938-2020 гг., г. Ліда) Алеся Стадуба, журналіста,беларускага пісьменніка. З 1972 г. жыў і працаваў у Лідзе.
Травень
1 траўня – 105 гадоў з дня нараджэння Пелясы Уладзіміра (1918 г., г. Ліда – 2004 г.), беларускага культурна-грамадскага дзеяча замежжа. Адзін з арганізатараў будаўніцтва царквы Святога Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гілі (ЗША).
2 траўня – 70 гадоў з дня нараджэння Бараноўскага Станіслава Іванавіча (1953 г., г. Ліда), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара. У 1983-1988 гг. працаваў на заводзе “Лідсельмаш”.
15 траўня – 85 гадоў з дня нараджэння Цішук Святланы Аляксандраўны (1938 г., г. Гомель), трэнера баскетбольнай зборнай школьнікаў г. Ліды (1961-1982 гг.), лідскай паэткі.
Чэрвень
8 чэрвеня – 80 гадоў з дня нараджэння Грыневіча Юльяна Міхайлавіча (1945 г., в. Цішкі Лідскага раёна), дырэктара, выкладчыка ўстановы адукацыі “Лідскі каледж” Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
9 чэрвеня – 155 гадоў з дня нараджэння Вярыгі Уладзіслава (1868-1916 гг.), запісваў у Лідскім павеце беларускія песні і паданні. Этнограф і філосаф. Выдаў “Беларускія паданні” (1889 г.; Львоў), у якіх 32 казкі з Лідскага павета. 45 песень з Лідскага павету, запісаных ім, змешчаны ў часопісе “Zbior wiadomosci do antropologii krajowej” т. 13 (1889 г.).
10 чэрвеня – 100 гадоў з дня нараджэння Юхновіча Станіслава (1923 г., г. Ліда – 2020 г.), польскага архітэктара, даследчыка горадабудаўніцтва.
13 чэрвеня – 140 гадоў з дня нараджэння Кава-леўскага Пятра Іванавіча (1883 г., г. Ліда – 1966 г.), вучона-га – філолага, выкладчыка Гарадзенскага педагагічнага інстытута.
Ліпень
27 ліпеня – 60 гадоў з дня нараджэння Грушы Рычарда Баляслававіча (1963 г., в. Сцеркава Лідскага раёна), мастака, скульптара, паэта. Ён – аўтар і выканавец памятных знакаў І. Дамейку, А. Міцкевіу, І. Гашкевічу, У. Сыракомлю і інш.
Жнівень
17 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Наказных Матроны Канстанцінаўны (1923 г., с. Чарнігаўка Амурскай вобл. – 1943 г.), удзельніцы Лідскага падполля, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
22 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Земавіта Фядэцкага (1923 г., в. Лебяда, Лід. павета – 2009 г.) пісьменніка, беларускага фалькларыста. Укладальнік зборніка беларускіх народных песень “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі…”, запісаных у в. Феліксава ў 1942-1943 гг.
Верасень
1 верасня – 165 гадоў з дня нараджэння Феда-роўскага Міхаіла Адольфавіча (1853-1923 гг.), фальк-ларыста, этнографа, археолага, даследчыка археалагічных помнікаў на Лідчыне і інш.
29 верасня – 110 гадоў з дня нараджэння (1913-1932 гг.) Якава Парэцкага, беларускага літаратуразнаўца, мовазнаўца, перакладчыка. Скончыў гімназію ў Лідзе.
Кастрычнік
2 кастрычніка – 195 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Каяловіча (1828 – 1821 гг.), рускага гісторыка, прафесара. У 60-я гады ХІХ ст. выкладаў у павятовым вучылішчы ў Лідзе.
9 кастрычніка – 85 гадоў з дня нараджэння Мельнікава Уладзіміра Сяргеевіча (1938 г., г. Полацк – 2022 г., г. Ліда), мастака, выкладчыка малявання СШ № 14.
16 кастрычніка – 75 гадоў з дня нараджэння Сямашкі Яўгена Іванавіча (1948 г., в. Ігнаткаўцы Лідскага раёна), беларускага журналіста, гісторыка.
20 кастрычніка – 65 гадоў з дня нараджэння Івана Серафіновіча (1958 г.; в. Паперня Лідскі раён), беларускага вучонага ў галіне тэрапіі, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта.
Лістапад
1 лістапада – 80 год з дня нараджэння Бартосіка Івана Станіслававіча (1933 г., г. Бярозаўка Лідскага раёна – 1998 г.), беларускага мастака, майстра шкловырабаў.
18 лістапада – 115 гадоў з дня нараджэння Брыкеля Паўла Парфір’евіча (1903 г., с. Вялікая Рублёўка Палтаў-скай губ. – 1983 г.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды.
Снежань
10 снежня – 110 год з дня нараджэння Гебельта Вацлава Яўгенавіча (1913 г., Гарадзенскі раён – 1999 г.), беларускага шахматыста, пераможца 1-га чэмпіянату Міжнароднай шахматнай кампазіцыі. Працаваў у Лідзе.