Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускія дызайнеры перадалі Лідскаму замку аўтарскую калекцыю навагодніх цацак

Беларускія дызайнеры перадалі Лідскаму замку аўтарскую калекцыю навагодніх цацак

4 студзеня 2023, 19:35 Культура 0
Беларускія дызайнеры перадалі Лідскаму замку аўтарскую калекцыю навагодніх цацак

Беларускія дызайнеры перадалі Лідскаму замку аўтарскую калекцыю навагодніх цацак. Падарункі прывезлі і ўручылі асабіста.

Цацкі для ёлкі Лідскага замка рабілі Наталля Корж, Таццяна Раманоўская, Марына Давыдава, Тамара Гарыдавец, Таня Аржанава, Вольга Люціч, брэнд Uno mas uno, Ірына Юрчанка, Наталля Балашэўская, атэлье “Мадыста”. Усяго дызайнеры стварылі каля двух дзясяткаў цацак. Упрыгожванні на лапках навагодняга дрэўца развесілі самі. Ад фотасесіі па гэтай нагодзе без перабольшання захоплівала дух. Ёлку прыбіралі ў вячэрніх сукенках (партнёрам дрэс-коду выступіла міжнародная фармацэўтычная кампанія Servier) на сяміградусным марозе. Рэдкая падзея для суровага замка, у сценах якога больш звыклыя рыцарскія турніры.

 Зрэшты, як распавялі пазней на экскурсіі, Лідскі замак першапачаткова не быў распешчаны візітамі вытанчаных дам. Ён быў пабудаваны па рашэнні вялікага князя літоўскага Гедыміна ў XIV стагоддзі для абароны ад крыжакоў. І ў адрозненне ад, напрыклад Мірскага ці Нясвіжскага замкаў, ніколі не быў рэзідэнцыяй, а значыць, і сталым месцам для баляў.

Па словах намесніка старшыні Беларускай палаты моды, дызайнера брэнду Fashion Dolls Наталлі Балашэўскай, традыцыі ўручэння ўнікальных навагодніх цацак ужо два гады. Раней падобны падарунак атрымаў палацавы комплекс у Міры. Такім чынам дызайнеры як прадстаўнікі прыватнага бізнэсу развіваюць у краіне сацыяльнае партнёрства. Чаму для дабрачыннай акцыі выбіраюць менавіта замкі, а не дзіцячыя сады ці школы?

– Дызайнерскія рэчы – гэта эксклюзіў, і беларускія замкі – таксама, – праводзіць паралелі суразмоўніца.

– Стварэнне адзежы – гэта не толькі бізнэс-працэс, але, у першую чаргу, творчасць. І дадзены праект накіраваны на дэманстрацыю сумеснай дзейнасці дызайнераў у мэтах папулярызацыі гістарычных аб’ектаў Беларусі, – адзначыла ў сваю чаргу старшыня Палаты моды Яніна Ганчарова.

У дзень свайго прыезду ў Лідскі замак дызайнеры таксама адкрылі ў яго сценах выставу брэндавых сцэнічных гарнітураў. Яна застанецца ў замку на час навагодніх вакацый. Палюбавацца на гарнітуры, многія з якіх упрыгожаны ручным гафтам, размалёўкай, лідзяне і госці горада змогуць да 20 студзеня.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2923
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
80 гадоў Міколу Чарняўскаму
Культура

80 гадоў Міколу Чарняўскаму

25 студзеня 2023, 11:0617
Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча
Грамадства

Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча

13 сакавіка 2019, 09:3717
Далучайцеся да нас