Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Палац Радзівілаў у Дзятлаве прадалі за 40 даляраў

Палац Радзівілаў у Дзятлаве прадалі за 40 даляраў

13 снежня 2022, 21:01 Грамадства, Культура 99
Палац Радзівілаў у Дзятлаве прадалі за  40 даляраў

Прададзены былы палац Радзівілаў, які размяшчаецца ў Дзятлаве Гарадзенскай вобласці. Помніку архітэк-туры больш за 270 гадоў. Пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла на стромкім левым беразе ракі Дзятлаўкі.

Яго новым уладальнікам стаў расійскі бізнэсмэн, які ніяк не звязаны з Беларуссю – ён быў адзіным прэтэндэнтам на гістарычны будынак. 

Аб’ект неаднаразова спрабавалі прадаць з аўкцыёну, паведамляе “Вячэрні Гродна”. У апошні раз цана палаца ў стылі барока склала ўсяго тры базавыя велічыні – 96 рублёў. Агульная плошча будынка складае 1527 квадратных метраў. Новы гаспадар таксама атрымаў зямельны ўчастак плошчай у 41 сотку – ён здаецца ў арэнду на 50 гадоў. Прадпрымальнік на працягу двух гадоў павінен падаць праектную дакументацыю на рэканструкцыю ці капрамонт. Таксама яму даецца тры гады на правядзенне будаўнічых работ. Будынак былога палаца нежылы, у ім два паверхі. Пры гэтым маецца каналізацыя, электрычнасць, ацяпленне і водазабеспячэнне. Палац прададзены разам са склепам і чатырма халоднымі пабудовамі.

Алена Дарашэнка.Фота Holiday.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас