Урад Германіі плануе рэформу закона пра грамадзянства. Апроч іншага, спрашчаецца працэдура натуралізацыі. Канцлер Шольц заклікае падтрымаць гэтыя змены
Берлін – Урад Германіі хоча зменшыць юрыдычныя бар’еры для натуралізацыі, а таксама актыўна прасоўваць нямецкае грамадзянства сярод замежнікаў, якія жывуць у Германіі працяглы час. Пра гэта абвясцілі канцлер Олаф Шольц і ўпаўнаважаны федэральнага ўрада па пытаннях інтэграцыі Лунаем Алабалі-Радаван на мерапрыемстве пад назвай “Германія. Краіна іміграцыі. Дыялог у карысць удзелу ў жыцці грамадства і ўзаемнай павагі”.
“Дэмакратыя квітнее дзякуючы магчымасці лю-дзей удзельнічаць у прыняцці рашэнняў”, – сказаў Шольц. Таму, па яго словах, важна, каб пазіцыі насельніцтва і элек-тарату не разыходзіліся занадта моцна. Канцлер сказаў, што ў бытнасць сваю першым бургамістрам Гамбурга ён заўсёды перажываў вельмі кранальныя пачуцці, калі браў удзел у цырымоніях натуралізацыі. Адносна адмовы ад грамадзянства краіны паходжання, якая дагэтуль як правіла была неабходнай умовай, Шольц сказаў: “Я ніколі не разумеў, чаму мы настойвалі на гэтым”.
Федэральны міністр унутраных спраў Нэнсі Фезер (СДПГ) заявіла, што асабіста для яе важна спрасціць працэдуру натуралізацыі людзей з так званага “пакалення гастарбайтараў”. Па словах міністра, для яе гэта было таксама пытанне справядлівасці. Паводле законапраекта Міністэрства ўнутраных спраў, грамадзянства павінна надавацца пасля ўсяго толькі пяці гадоў пражывання ў Германіі, замест цяперашніх васьмі гадоў. У выпадку “адмы-словых дасягненняў падчас інтэграцыі”, тэрмін прапануецца скараціць да трох гадоў – напрыклад, калі імігранты прадэманстравалі адмысловыя акадэмічныя або прафе-сійныя дасягненні ці высокую грамадзянскую ініцыятыву, ці калі ў іх маюцца асабліва добрыя моўныя навыкі. Дэталёвыя планы ўсё яшчэ абмяркоўваюцца ва ўрадзе.
dpa
Olaf Scholz, picture alliance/dpa.

