Home
літаратура

З любоўю да беларускай мовы і паэзіі па жыцці

З любоўю да беларускай мовы і паэзіі па жыцці

16 лістапада ў Дзяржаўным літаратурным музеі М. Багдановіча адбылася творчая вечарына паэтэсы, перакладчыцы і літаратурнага рэдактара Таццяны Сівец. Слова даў ёй Міхаіл Бараноўскі.

Госці імпрэзы пазнаёміліся з дзвюма новымі кнігамі спадарыні Таццяны – “Заўтра будзе сонца” і “Разняволенасць”. Паэтка падзялілася сонечным настроем і душэўным цяплом са сваімі чытачамі і распавяла пра жыццё і творчасць. Яна пачала пісаць вершы з 11 гадоў і ўдзельнічала ў працы літаратурнага аб’яднання “Імкненне”, адным з кіраўнікоў якога быў паэт і пісьменнік Артур Вольскі.

Пасля заканчэння факультэта беларускай філалогіі і культуры Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка сп. Таццяна вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яна працавала рэдактарам часопіса “Маладосць”, а таксама – на радыё “Беларусь”  рыхтавала аўтарскія праекты, прысвечаныя вывучэнню беларускай мовы і літаратуры па-англійску, а таксама праекты, якія распавядаюць пра культуру і традыцыі Беларусі.

Таццяна Сівец  была галоўным рэдактарам “ЛіМа”, а з 2016 года ўзначальвае “Медыцынскі веснік”.

 Слухачам прышліся па сэрцы яе вершы “Лета, закатанае на зіму”, “Свабода мае сваю цану” і іншыя.

З цікавасцю госці паслухалі аповеды пра падарожжы ў Парыж, Батумі, Баку і іншыя месцы, куды прыводзілі паэтку творчыя вандроўкі.

 Таццяна Сівец працуе ў рэчышчы паэзіі, прозы, крытыкі, драматургіі, паэтычнага перакладу. Яна перакладае на беларускую мову творы паэтаў Рэспублікі Комі, Таджыкістана, Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Азербайджана. Яе вершы былі перакладзены на азербайджанскую, англійскую, балгарскую, калмыцкую, рускую, украінскую, чачэнскую мовы.

На сустрэчы студэнты філфака задалі аўтарцы шмат пытанняў. Яна прызналася, што па жыцці яе вядзе беларуская мова і любоў да паэзіі!

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Previous article Аршанскай школе № 3 прысвоілі імя Уладзіміра Караткевіча
Next article Навіны Германіі. Мінэканомікі Германіі: “Плывучыя тэрміналы для ЗПГ абыйдуцца даражэй у 2,5 разы, чым планавалася

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415