Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Шольц заявіў, што энергабяспека Германіі забяспечана

Навіны Германіі. Шольц заявіў, што энергабяспека Германіі забяспечана

29 лістапада 2022, 13:51 У свеце 22
Навіны Германіі. Шольц заявіў, што энергабяспека Германіі забяспечана

Ён нагадаў, што кіраўніцтва краіны вырашыла падоўжыць тэрмін эксплуатацыі вугальных і атамных электрастанцый, запоўніла газасховішчы і будуе тэрміналы па прыёме ЗПГ

БЕРЛІН, 19 лістапада. /ТАСС/. Германія падрыхтавалася да складанасцяў, выкліканых адсутнасцю паставак расійскага газу, і гатовая перажыць зіму без перабояў з энергазабеспячэннем. Пра гэта заявіў у суботу канцлер ФРГ Олаф Шольц, выступаючы на мерапрыемстве Сацыял-дэмакратычнай партыі ў горадзе Фрыдрыхсхафен.

Ён нагадаў, што кіраўніцтва краіны ва ўмовах,  якія склаліся, вырашыла падоўжыць тэрмін эксплуатацыі вугальных і атамных электрастанцый, запоўніла газасховішчы і будуе тэрміналы па прыёме звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). “Пры дапамозе гэтых рашэнняў мы забяспечылі бяспеку энергазабеспячэння Германіі і, верагодна, перажывём гэту зіму”, – сказаў Шольц.

Па “Паўночным струмені” ў Германію ў 2021 годзе паступіла каля 60 млрд кубаметраў ПГ. Гэты трубаправод быў пашкоджаны ў выніку дыверсіі. Зараз Берлін робіць стаўку на імпарт ЗПГ, але павінен спачатку пабудаваць дастатковую колькасць прыёмных тэрміналаў. Пакуль завершаны толькі адзін, ён запрацуе ў студзені. Улады плануюць пабудаваць да канца 2023 года сем мабільных тэрміналаў па прыёме ЗПГ на ўзбярэжжах Паўночнага і Балтыйскага мораў сумарнай магутнасцю больш за 30 млрд кубаметраў.

Паводле апошніх дадзеных Федэральнага сеткавага агенцтва, газазабеспячэнне Германіі стабільнае, сітуацыя застаецца напружанай, нягледзячы на запаўненне сховішчаў амаль на 100%. Рэгулятар рэкамендуе спажыўцам эканоміць газ. Мэта – скараціць норму спажывання ПГ узімку на 20%.

Архіўнае фота.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Далучайцеся да нас